+++192 WOMEN political prisoners in Belarus in custody + 419 WOMEN under partial house arrest+++ 8 MINORS in custody! +++in TOTAL: 1743 political prisoners in custody+++ per 17.09.23

Select your language

Ганебная суддзя Шабуня В.: ударны малаток карнай індустрыі Лукашенкі | Shame judge Shabunya V.: the hammer of the Lukashenka's punitive industry

Знаёмцеся:

Шабуня Вікторыя  д.н. 27.02.74 — "суддзя" суда Цэнтральнага раёну г. Менска, рэкардсменка па колькасці вынесеных прысудаў дзеячам апазіцыі, назначана на пасаду з 24.12.2020, на тэрмін 5 гадоў, па ўказу 487.


Галавакружнай кар'еры Вікторыі можна толькі пазайздросціць. У роднай Украіне яна атрымала адукацыю суднамеханіка, пачынала сваю кар'еру ў родным Мікалаеве (Украіна) поварам 4-га разраду дзе пражывала да замужжа ў 1996 годзе. За 3 гады ўмудрылася змяніць 5 месцаў працы, кім толькі яна не працавала: і загадчыцай крамы, камерсантам, сакратаром - рэферэнтам, бухгалтарам.


У Беларусі Вікторыя Валер'еўна з 1999 па 2005 завочна адвучылася па спецыяльнасці "Правазнаўства" ў Мінскім Інстытуце правазнаўства, вучылася яна там цэлых 6 гадоў.


Ну і пытанне ўласна рытарычнае, як такі чалавек можа прадстаўляць інтарэсы беларускага народа?! Вікторыя Шабуня - яркі прыклад прататыпа служыцеля феміды неабходнага рэжыму - слабаадукаваны чалавек, які не мае ментальнай сувязі з Беларуссю. На жаль, сёння «шабуня» стала імем намінальным усяго судзейскага корпуса Беларусі.


Пасля рэпрэсій, звязаных з Плошчай-2010, на жаль Вікторыя Шабуня не аказалася сярод тых, хто трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага звязу і ЗША, але выносіў прысуды па затрыманых 19 снежня 2010 года. Але лепш позна, чым ніколі ў спіс яе ўсё ж унясуць у снежні 2020 года.


За наступнае дзесяцігоддзе яна ўдзельнічала ў шматлікіх судовых працэсах над прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, журналістамі, лідэрамі апазіцыі, актывістамі і пратэстоўцамі, вынесла дзясяткі палітычна матываных прысудаў.


Яна ж у 2017 годзе судзіла Паўла Севярынца за ўдзел у пратэсце ў Курапатах і першамайскай дэманстрацыі. Яна ж судзіла грамадскага дзеяча і філосафа Вадзіма Мацкевіча за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 15 лютага 2016 года, хаця той дакументальна змог пацвердзіць, што ў той дзень увогуле быў у Варшаве. 9 красавіка 2019 г. судзіла за заклік да малебну Мікалая Статкевіча.


Улетку 2020 года Шабуня асудзіла «дыджэяў перамен» Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага за тое, што тыя ўключылі песню Цоя «Перамен» у канцы праўладнага мітынгу. На гэтым яна  не спынілася: яе абсурдныя прысуды працягваюцца...


Са сваімі злачынствамі Шабуня  ўжо зарэзервавала сабе месца на народным трыбунале! А пакуль яе чакаюць пастаянны страх і усеагульная народная пагарда!


Ахвяры Шабуні з 2020 года = палітычна матываваны пераслед:


1) па палітычных крымінальных справах 26 !!! палітасуджаных

a) пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму 5 !!! чалавек:

1. Губейка Аляксандр - 2 гады

2. Кудрыцкі Сяргей - 2 гады

3. Лакішык Антон - 3 гады

4. Муравіцкі Аляксей - 1 год

5. Сугойдзь Ягор - 2 гады


b) пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 6 !!! чалавек:

1. Барысаў Уладзіслаў - 5 гадоў !!!

2. Капанец Сяргей - 5,5 гадоў !!!

3. Літвіненка Мікіта - 4 гады !!!

4. Мацюх Уладзімір - 3,5 гадоў !!!

5. Тарасевіч Міхаіл - 6 гадоў !!!

6. Фалькін Ян - 3,5 гадоў !!!


с) абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") 5 !!! чалавек:

1. Батура Яўген - 2 гады

2. Зубрыцкі Алег - 3 гады

3. Зімін Мікіта - 3 гады

4. Лянько Аляксандр - 3 гады

5. Усцін Уладзіслаў - 3 гады


d) абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") 10 !!! чалавек:

1. Волах Кірыл  - 3 гады

2  Герасіменка Мэрыем - 3 гады

3. Касцюкевіч Андрэй - 2,6 гады

4. Кудрыцкая Маргарыта - 3 гады

5. Манкевіч Аксана - 3 гады

6. Мышко Уладзіслаў  - 1,5 года

7. Пазушка Кацярына   - 2 гады

8. Чахута Дзмітрый  - 2 гады

9. Юнік Андрэй  - 3 гады

10. Якубовіч Юлія  - 2 гады


2) па палітычных адміністратыўных справах - 426 !!!!!!!!!! чалавек  Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» (spring96.org):

- Штрафы: Агульная сума штрафаў — 7124 базавых велічыняў на 141 чалавека

- Арышты: Арыштавана 149 чалавекі на 1953 сутак


Апрацоўвае да 13 !!! інцыдэнтаў* / дзень!!!! (*затрыманні, складанні пратаколаў, вобшук і інш.) . Да 8 судоў у дзень!!!​


20.04.21: За каментар «Позывной дрыщ» – два гады «хатняй хіміі» - Belsat TV

01.07.21: ByPol опубликовал видео о том, кто и как в современной Беларуси становится судьями. История коснулась самого странного и пожалуй отвратительного персонажа из судебного корпуса Виктории Шабуни которая прославилась сотнями своими политически мотивированными решениями. Она судила Нину Багинскую, Николая Статкевича, Павла Севериница, Анаталия Лебедько и других известных беларусов. Примечательно, что сама Шабуня родилась, выучилась на судомеханика и поменяла 5 профессий в соседней Украине. Но нашла себя в Беларуси получив гражданство и наказывая граждан другой страны от имени не своей родной страны. Эта история ярко показывает, что передовые винтики режима нелигитимного президента, которые рьяно и без зазрения совести исполняют любой приказ, никак не связаны с такой страной как Беларусь, как похоже и сам нелигитимный, на половину так точно. Украинку СУДОМЕХАНИКА на место судьи. Кто судит беларусов? | Данута Хлусня - YouTube 

18.12.20: EU approves new sanctions against Belarusian authorities (belsat.eu)

27.10.20: «Вопиющие нестыковки»: 15 беларуских судей, которые дают сутки и штрафы по политическим мотивам — The Village Беларусь (the-village.me)

19.10.20: «Есть адвокат? Виновен!»: Самые нелепые обвинения митингующих со стороны властей — The Village Беларусь (the-village.me)

09.04.19: Николай Статкевич арестован на 15 суток за призыв помолиться — REFORM.by

15.05.17: В Минске прошли суды за первомайскую акцию - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск (charter97.org)


Шабуня Виктория Валерьевна | Пособник режима Лукашенко | VolnyGolas.org 

Шабуня Виктория Валерьевна - База данных белорусских чиновников (chinovniki.info)

ZUBR.cc - Судья Шабуня Виктория Валерьевна

EUR-Lex - 32020R2129 - EN - EUR-Lex (europa.eu)

Victoria Valeryeuna SHABUNYA - Person's card (lursoft.lv)


Звяртаемся да так званай "суддзі" Шабуні і патрабуем спыніць здзекі над нявіннымі беларусамі! Вы-злачынца, якая выносіць крававыя прысуды, і будзе адказваць за гэта па ўсёй строгасці закона! Мы, беларускія жанчыны, ніколі не забудзем і не даруем здзекаў і катаванняў нашых суайчынніц і суайчыннікаў і ў будучыні прыцягнем да адказнасці кожнага з такіх "суддзяў", як вы! 


Патрабуем неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі!


We appeal to the so-called "judge" Shabunya and demand to stop the bullying of innocent belarusian people! You are a criminal who passes brutal sentences, and will be held accountable for this to the full extent of the law! We, Belarusian women, will never forget or forgive the bullying and torture of our compatriots and in the future we will bring to justice each of the "judges" like you!


We demand the immediate and unconditional release and rehabilitation of all political prisoners and the stop political repressions against people all over Belarus!


#ShameJudges #ShameJudge #Shabunya

#ГаньбаШабуня #ПозорШабуня #ShameShabunya
#blacklist #sanctions #даведачка #davedachka #мывсезаписываем


Victoria Valeryeuna SHABUNYA Victoria Valerevna SHABUNYA Вiкторыя Валер’еўна ШАБУНЯ Виктория Валерьевна ШАБУНЯ 



# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!