+++189 WOMEN political prisoners in Belarus in custody + 312 WOMEN under partial house arrest+++ 6 MINORS in custody! +++in TOTAL: 1745 political prisoners in custody+++ per 29.03.23

Select your language

Film 2: Socially dangerous situation. What to do? (part 2)

Сям'я ў СНС (сацыяльна небяспечным становішчы) - неабходнасць або маніпуляцыя? Ці выконваюцца правы дзіцяці ў Беларусі? Ці не злоўжывае дзяржава сваёй уладай? Адказы і не толькі ў нашым кароткім аніміраваным фільме. Калі вас закранула такая праблема, падкажам, што рабіць.

Part 2


Пагроза СНС? Што рабіць?

У мінулым артыкуле Фільм 1: Cацыяльна Hебяспечнае Cтановiшча - СНС (частка 1) (belaruswomen.org) мы вызначылі, што ў кожнага дзіцяці ёсць права на жыццё ў сям'і, а ў бацькоў - права на неўмяшанне ў прыватнае (сямейнае) жыццё. Аднак гэтыя правы могуць быць абмежаваныя дзяржавай у наступных выпадках:

1) Неабходна абараніць правы і інтарэсы дзіцяці.

2) І дзяржава, і бацькі вычарпалі ўсе магчымыя сродкі па змене сітуацыі.

Калі мае месца хаця б адна з апісаных умоў, дзяржава можа выключыць дзіця з сям'і, прызнаўшы, што ён мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне (ПДА). Але перш, чым праводзіцца працэдура ПДА, бацькі могуць сутыкнуцца з тым, што іх сям'ю прызнаюць неспрыяльнай, а дзіця ставяць у СНС. У якіх сітуацыях дзіця могуць паставіць у СНС, якія паказчыкі і крытэрыі пры гэтым павінны выконвацца, падрабязна выкладзены тут. У гэтым артыкуле мы разгледзім механізм СНС, якія правы маюць бацькi, і як можна абараніць сябе і дзіця ад неабгрунтаванага ўмяшання дзяржавы ў вашаe асабістае (сямейнае) жыццё.


Хто ўдзельнічае ў выяўленні праблемнай сітуацыі ў сям'і?

Поўны пералік такіх суб'ектаў вызначаны ў Палажэнні аб парадку прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (спампаваць дакумент можна тут). Сярод іх:

• установы адукацыі;

• арганізацыі аховы здароўя;

• органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

• тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей;

• тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў;

• органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях і іншыя арганізацыі ў межах сваіх кампетэнцый.


Як гэта адбываецца?

Напрыклад, арганізацыі аховы здароўя могуць выявіць такія сітуацыі пры аказанні медыцынскай дапамогі або пры выкліку ўрача дадому. У сваю чаргу, органы па працы і занятасці - пры назначэнні дапамог і пенсій; аказанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі або аказанні сацыяльных паслуг.


А што потым?

Калі неспрыяльная для дзіцяці абстаноўка выяўлена адным з суб'ектаў, то ён інфармуе аб гэтым аддзел адукацыі. У сваю чаргу, аддзел адукацыі накіроўвае дадзеную інфармацыю ва ўстанову адукацыі (УА), у якой навучаецца дзіця, або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр (СПЦ) па месцы пражывання (знаходжання) дзіцяці. У сваю чаргу, кіраўнік УА (СПЦ) прымае рашэнне, якім вызначаецца персанальны склад камісіі па правядзенні сацыяльнага расследавання (далей - камісія).


Сацыяльнае расследаванне - гэта яшчэ не СНС! Гэта комплекс мерапрыемстваў, які дапамагае вывучыць становішча і абследаваць умовы жыцця і выхавання дзіцяці.


Што гэта за мерапрыемствы?

• гутарка (з бацькамі, дзіцем, яго бліжэйшым асяроддзем)

• аналіз інфармацыі, якая паступіла з месца працы бацькоў

• аналіз паспяховасці дзіцяці, адносіны да вучобы, аналіз вынікаў кантролю за наведваннем непаўналетнім вучэбных заняткаў

• псіхалагічная дыягностыка дзіцяці і яго бацькоў, накіраваная на выяўленне дзіцяча-бацькоўскіх адносін і стыляў сямейнага выхавання

• абследаванне ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці (дзяцей)


Цi могуць яны прыйсці да мяне дадому?

Так, камісія абавязана гэта зрабіць. Няма абавязку папярэджваць аб тым, у які дзень і час камісія можа наведаць вас. Але не дазваляць "гасцям" увайсцi - гэта не лепшы варыянт.


А што яны будуць рабіць, калі прыйдуць?

Яны абавязаныя праверыць умовы жыцця і выхавання дзіцяці; цi забяспечаны патрэбнасці дзіцяці ў ежы, адзенні, цацках, пісьмовых прыладах і інш.; стан здароўя дзіцяці.


Па выніку правядзення абследавання складаецца акт. Акт у абавязковым парадку змяшчае заключэнне аб умовах выхавання і ўтрымання дзіцяці, а таксама звесткі аб наяўнасці або адсутнасці крытэрыяў і паказчыкаў СНС дзіцяці (гл. артыкул).


Важна!

Акт абследавання запаўняецца непасрэдна падчас наведвання сям'і ад рукі; а бацькі знаёмяцца з высновамі камісіі пад подпіс. Калі вы адмаўляецеся падпісаць акт, то пра гэта будзе зроблена адзнака ў самім акце.


Некалькi рэкамендацый:

1. азнаёмцеся ўважліва з актам. Калі якi- небудзь выраз, выказванне, асабліва на тых палях, дзе пазначана "са слоў бацькоў" трактуецца двухсэнсоўна ці мае не той сэнс і пасыл, які вы закладвалі, зрабіце пра гэта пазнаку або намагайцеся, каб прадстаўнік камісіі выправіў гэта сам.

2. у акце, як правіла, надрукаваны самі пытанні і ёсць свабодныя палі, якія запаўняюцца членам камісіі ад рукі. Калі не ўсе палі запоўненыя і застаецца дастаткова шмат месца, намагайцеся, каб пустое месца было перакрэслена. Гэта дапаможа пазбегнуць дапісак камісіі ў акт пасля падпicання.


А што потым?

Затым прызначаецца рада прафілактыкі, на якую абавязкова запрашаюцца бацькі.


На савеце прафілактыкі прымаецца адно з наступных рашэнняў:

1. звярнуцца ў кардынацыйную раду па месцы жыхарства сям'і для прыняцця рашэння аб прызнанні дзіцяці які знаходзяцца ў СНС;

2. рэкамендаваць бацькам на працягу трох працоўных дзён звярнуцца за аказаннем сацыяльных паслуг, іншай дапамогі па лiквiдацыi цяжкай жыццёвай сітуацыі.


Цi гэта азначае, што рада прафілактыкі не прымае рашэнне аб пастаноўцы дзіцяці ў СНС?

Дакладна так. Такое рашэнне можа быць прынятае толькі на каардынацыйнай радзе, на якую абавязкова запрашаюцца бацькі.

Каардынацыйная рада можа прыняць адно з наступных рашэнняў:

• прызнаць, што дзіця знаходзіцца ў СНС;

• адмовіць у пастаноўцы дзіцяці ў СНС з указаннем прычын такой адмовы.


Цi СНС - гэта назаўжды?

Не. Па-першае, рашэнне каардынацыйнай рады можа быць абскарджанае бацькамі. Абскарджанне адбываецца на працягу 10 працоўных дзён з дня яго прыняцця ў гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах па месцы прыняцця рашэння, а потым у суд. АЛЕ! Абскарджанне рашэння аб пастаноўцы дзіцяці (дзяцей) у СНС, не прыпыняе яго выкананне.

Па-другое, кардынацыйная рада не радзей, чым адзін раз у квартал разглядае, як выконваецца рашэнне. Па выніках аналізу кардынацыйная рада можа прыняць рашэнне аб спыненні выканання рашэння аб пастаноўцы дзіцяці ў СНС


Нашы рэкамендацыі:

1. Не бойцеся і не саромейцеся задаваць пытанні, пачынаць пісьмовую камунікацыю з прадстаўнікамі дзярж.органаў (калі над вашай сям'ёй навіс СНС) з мэтай удакладненняў, тлумачэнняў і, вядома, атрымання адказаў. Менавіта ваша актыўнасць ад пачатку можа змяніць ход падзей. А наша задача - дапамагчы вам даведацца больш пра вашыя правы і магчымасці.


2. Памятайце пра тое, што бацькі - паўнапраўныя ўдзельнікi адносін, якія ўзнікаюць пры правядзенні сацыяльнага расследавання. Валодаючы інфармацыяй аб тым, як павінен адбывацца сам працэс, у вас больш шанцаў паказаць камісіі, што вы дакладна разумееце свае правы.


3. СНС не тое самае, што ПДА. Памятайце, што ПДА - гэта выняцце дзіцяці з сям'і і змяшчэнне яго пад дзярж.апеку. СНС азначае, што сям'я з'яўляецца няшчаснай, і што не ўсе правы і інтарэсы дзіцяці выконваюцца належным чынам. Менавіта таму сям'і трэба дапамагчы і ўзяць яе пад "асаблівы кантроль". 


4. СНС - гэта не прысуд. І гэта не тое кляймо, якое можа быць навешана аўтаматычна. Як відаць з артыкула, правядзенне ўсіх працэдур займуе пэўны час. Акрамя гэтага, трэба памятаць, што пры прыняцці рашэння аб прызнанні дзіцяці, якое знаходзіцца ў СНС, улічваецца сукупнасць крытэрыяў і паказчыкаў СНС, меркаванне бацькоў, а таксама інфармацыя прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый. З гэтага вынікае, што рашэнне прымаецца па сукупнасці паказчыкаў, а не выключна па адной заяве, паказчыку і інш. Тым самым, калі вы лічыце, што ваша сітуацыя была разгледжана аднабока, то гэта можна выкарыстаць у якасці аргумента для абскарджання.


О проекте: Iнфармацыйна-асветніцкi праект "Правы чалавека - твае правы" (belaruswomen.org)

Юридическая помощь: Проект Фемида (belaruswomen.org)

Получить юридическую консультацию e-mail: legal@belaruswomen.org

Служба психологической помощи: Проект Helpline (belaruswomen.org)

​​

#humanrights #yourrights#правычалавека #тваеправы

#children #childrenrights #СНС #дзеці #правыдзяцей

#правачеловека #твоиправа #CОП #дети #правадетей​​​



Угроза СОП? Что делать?

В прошлой статье  Фильм 1: Социально Опасное Положение - СОП мы определили, что у каждого ребенка есть право на жизнь в семье, а у родителей – право на невмешательство в частную (семейную) жизнь. Однако эти права могут быть ограничены государством в случаях, когда:

1.     Необходимо защитить права и интересы ребенка.

2.     И государство, и родители исчерпали все возможные средства по изменению ситуации.

Если имеет место хотя бы одно из описанных условий, государство может изъять ребенка из семьи, признав его нуждающимся в государственной защите (НГЗ). Но прежде, чем производится процедура НГЗ, родители могут столкнуться с тем, что их семью признают неблагоприятной, а ребенка ставят в СОП. В каких ситуациях ребенка могут поставить в СОП, какие показатели и критерии при этом должны выполняться, подробно изложены здесь. В этой статье мы рассмотрим механизм СОП, какие права есть у родителей, и как можно защитить себя и ребенка от необоснованного вмешательства государства в вашу личную (семейную) жизнь.


Кто участвует в выявлении неблагополучной ситуации в семье?

Полный перечень таких субъектов указан в Положении о порядке признания детей находящимися в социально опасном положении (загрузить документ можно здесь). Среди них:

·        учреждения образования;

·        организации здравоохранения;

·        органы по труду, занятости и социальной защите;

·        территориальные центры социального обслуживания населения, центры социального обслуживания семьи и детей;

·        территориальные органы внутренних дел;

·        органы и подразделения по чрезвычайным ситуациям и иные организации в пределах своих компетенций.


Как это происходит?

К примеру, организации здравоохранения могут выявить такие ситуации при оказании медицинской помощи или при вызове врача на дом. В свою очередь, органы по труду и занятости – при назначении пособий и пенсий; оказании государственной адресной социальной помощи или оказании социальных услуг.


А что потом?

Если неблагоприятная для ребенка обстановка выявлена одним из субъектов, то он информируют об этом отдел образования. В свою очередь, отдел образования направляет данную информацию в учреждение образования (УО), в котором обучается ребенок, или в социально-педагогический центр (СПЦ) по месту проживания (нахождения) ребенка. В свою очередь, руководитель УО (СПЦ) принимает решение, которым определяется персональный состав комиссии по проведению социального расследования (далее – комиссия).

Социальное расследование – это еще не СОП! Скорее, это комплекс мероприятий, который помогает изучить положение и обследовать условия жизни и воспитания ребенка.

Что это за мероприятия?

·        беседа (с родителями, ребенком, его близлежащим окружением)

·        анализ информации, поступившей с места работы родителей

·        анализ успеваемости ребенка, отношения к учебе, анализ результатов контроля за посещением несовершеннолетним учебных занятий

·        психологическая диагностика ребенка и его родителей, направленная на выявление детско-родительских отношений и стилей семейного воспитания

·        обследование условий жизни и воспитания ребенка (детей)


Они могут прийти ко мне домой?

Да, комиссия обязана это сделать. Предупреждать о том, в какой день и время комиссия может навестить вас она не обязана. Но не впускать «гостей» - это не лучший вариант.


А что они будут делать, когда придут?

Они обязаны проверить условия жизни и воспитания ребенка; как обеспечены потребности ребенка в пище, одежде, игрушках, письменных принадлежностях и пр.; состояние здоровья ребенка.

По итогу проведения обследования составляется акт. Акт в обязательном порядке содержит заключение об условиях воспитания и содержания ребенка, а также сведения о наличии либо отсутствии критериев и показателей СОП ребенка (см. статью).


Важно!

Акт обследования заполняется непосредственно в ходе посещения семьи от руки; а родители знакомятся с выводами комиссии под подпись. Если вы отказываетесь подписать акт, то об этом будет сделана отметка в самом акте.

Пару рекомендаций:

1.     ознакомьтесь внимательно с актом. Если какое слово, выражение, особенно на тех полях, где указано «со слов родителей» трактуется двусмысленно или имеет не тот смысл и посыл, который вы закладывали, сделайте об этом пометку или настаивайте, чтобы представитель комиссии исправил это сам.

2.     в акте, как правило, напечатаны сами вопросы и есть свободные поля, которые заполняются членом комиссии от руки. Если не все поля заполнены и остается достаточно много места, настаивайте на том, чтобы пустое место было перечеркнуто. Это поможет избежать дописок комиссии в акт после того, как вы его подпишите.


А что потом?

Затем назначается совет профилактики, на который обязательно приглашаются родители.


На совете профилактики принимается одно из следующих решений:

1.     обратиться в координационный совет по месту жительства семьи для принятия решения о признании ребенка находящимся в СОП;

2.     рекомендовать родителям в течение трех рабочих дней обратиться за оказанием социальных услуг, иной помощи по устранению трудной жизненной ситуации.


То есть совет профилактики не принимает решение о постановки ребенка в СОП?

Все верно. Такое решение может быть принято только на координационном совете, на который обязательно приглашаются родители.

Координационный совет может принять одно из следующих решений:

·        признать ребенка находящимся в СОП;

·        отказать в признании ребенка находящемся в СОП с указанием причин такого отказа.


СОП – это навсегда?

Нет. Во-первых, решение координационного совета может быть обжаловано родителями. Обжалование происходит в течение 10 рабочих дней со дня его принятия в городские, районные исполнительные комитеты, местные администрации районов в городах по месту принятия решения, а затем в суд. НО! Обжалование решения о признании ребенка (детей) находящимся в СОП не приостанавливает его исполнение.

Во-вторых, координационный совет не реже, чем один раз в квартал рассматривает, как исполняется решение. По результатам анализа координационный совет может принять решение о прекращении исполнения решения о признании ребенка находящимся в СОП.


Наши рекомендации:

1.     Не бойтесь и не стесняйтесь задавать вопросы, начинать письменную коммуникацию с представителями гос.органов (если над вашей семьей навис СОП) с целью уточнений, разъяснений и, конечно, получения ответов. Именно ваша активность с самого начала может изменить ход событий. А наша задача – помочь вам узнать больше про ваши права и возможности.

2.     Помните про то, что родитель(и) такой же полноправный участник отношений, возникающих при проведении социального расследования. Обладая информацией о том, как должен происходить сам процесс, у вас больше шансов показать комиссии, что вы четко понимаете свои права.

3.     СОП не равно НГЗ. Помните, что НГЗ – это изъятие ребенка из семьи и помещение его под гос.опеку. СОП подразумевает, что семья является неблагополучной, и что не все права и интересы ребенка должным образом соблюдаются. Именно поэтому семье нужно помочь и взять ее под «особый контроль».

4.     СОП – это не приговор. И это не то клеймо, которое может быть навешано автоматически. Как видно из статьи, необходимо время для проведения всех процедур. Кроме этого, нужно помнить, что при принятии решения о признании ребенка находящимся в СОП учитывается совокупность критериев и показателей СОП, мнение родителей, а также информация представителей государственных органов, государственных и иных организаций. Из этого следует, что решение принимается по совокупности показателей, а не исключительно по одному заявлению, показателю и пр. Тем самым, если вы считаете, что ваша ситуация была рассмотрена однобоко, то это можно использовать в качестве аргумента для обжалования.

# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!