25.11.22, Вільнюс: акцыя беларускіх фем-актывістак "АНІВОДНАЯ ЖАНЧЫНА НЕ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ, ПАКУЛЬ УСЕ ЖАНЧЫНЫ НЕ БУДУЦЬ СВАБОДНЫМІ"


25.11.22 ў рамках Міжнароднага дня змагання за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын  ў Вільнюсе прайшла акцыя беларускіх фем-актывістак пад лезунгам "АНІВОДНАЯ ЖАНЧЫНА НЕ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ, ПАКУЛЬ УСЕ ЖАНЧЫНЫ НЕ БУДУЦЬ СВАБОДНЫМІ"


На акцыі быў прадстаўлены 4-ох метровы банер з імёнамі беларускіх жанчын-палітзняволеных. Напрыканцы мерапрыемства у‌дзельніцы праспявалі беларускую народную песьню "Зяленая вішня".


Удзельніцы акцыі заяу‌ляюць:


- У Беларусі сотні палітзняволеных і рэпрэсаваных жанчын прайшлі праз затрыманні і катаванні ў турмах за сваю грамадзянскую пазіцыю


-  Статыстыка па хатняму гвалту схаваная рэжымам Лукашэнкі


- Амаль усе жаночыя НДА, якія дапамагалі ахвярам хатняга гвалту, ліквідаваныя


-  Звярнуцца за дапамогай у міліцыю, якая катуе і збівае жанчын, небяспечна 


- Ахвяры гвалту засталіся ў Беларусі без абароны і падтрымкі


- Жанчыны па ўсім свеце патрабуюць  спыніць гвалт, але ж палітыкі і дзяржавы  ігнаруюць гэтае пытанне, і ахвяры застаюцца сам насам са сваёю бядой


"Мы ўпэўненыя, што гвалт у дачыненні да жанчын не проста “патрыярхальная традыцыя” - ён прыводзіць грамадства да рэпрэсій і войн"


#OrangeTheWorld #16Days #16дней #PushForward #SayNO_UNiTE

#StopViolence

#FreeBelarusWomen #LukashenkaTribunal