Ліст БЖФ лідэрам урадаў і міністрам краін ЕЗ

Беларускі Жаночы Фонд падтрымлівае палітыку міжнародных фондаў і ўрадаў краін ЕЗ па аказанні дапамогі беларусам і беларускам, якім давялося пакінуць краіну з-за рэпрэсій і крымінальнага пераследу са стараны рэжыму Лукашэнкі. Многія з іх даўно жывуць за мяжой и актыўна прымаюць удзел у барацьбе за дэмакратыю і вызваленне палітычных зняволеных. 


Нажаль, беларусы замежжа сутыкаюцца з праблемай легалізацыі, атрымання i змены пашпарту, падаўжэннем гуманітарнай візы.

Каманда Беларускага Жаночага Фонду падрыхтавала і даслала ліст лідэрам урадаў і міністрам краін ЕЗ з заклікам падтрымаць беларусак і беларусаў, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі, і садзейнічаць у атрыманні неабходных дакументаў, а таксама дазвол заставацца ў краіне ЕЗ або перамяшчацца ў межах ЕЗ. 


#displaced !

 #Belarus #passport #traveldocument  #StandWithBelarus #WorldRefugeeDay