У выязным закрытым пасяджэнні Мінскім абласным судом з 06.06.22 разглядаецца "справа БелаПАНу", па якой адразу праходзяць 4 палітзняволеныя: журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная нявеста Ірына Злобіна, галоўная рэдактарка і дырэктарка "БелаПАНу" Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў. Справа слухаецца ў будынку суда Мінскага раёну пад старшынствам "суддзі" ВячаславаТулейкі.
Палітвязняў абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці) — Аляксандраў, Злобіна;
- ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) — Аляксандраў, Злобіна;
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) — Аляксандраў, Наважылаў, Леўшына;
- ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў) — Аляксандраў, Наважылаў.
Сярод фігурантаў 2 палітзняволеные жанчыны:
LEUSHYNA Iryna | ЛЕВШИНА Ирина (belaruswomen.org)
ZLOBINA Iryna | ЗЛОБИНА Ирина (belaruswomen.org)
#FreeZlobina ! #FreeLeushyna !
#FreeBelarusWomen #FreePoliticalPrisoners
!Патрабуем неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі!
#ганьбатулейка #позортулейко #shametuleika
#blacklist #sanctions
#мывсезаписываем #даведачка #davedachka
Мы звяртаемся да так званага "суддзі" В. Тулейкі і патрабуем спыніць здзекі над нявіннымі беларусамі!
We appeal to the so-called "judge" Viatchaslau Tuleika and demand to stop the bullying of innocent Belarusians!