Мы дзелімся гісторыяй удзельніцы нашага дабрачыннага паказу Fashion for Freedom, які прайшоў 19 сакавіка ў рамках Бярлінскай нядзелі моды. BABULЯ – гэта Ганна Анатольеўна з Беларусі.
Яна б і далей жыла ў Менску - займалася садам, вязаннем кручком, клапацілася аб двух унуках Насці і Вані, калі б не той факт, што яе дачка, Антаніна Канавалава, і зяць, Сяргей Ярашэвіч, сталі палітычнымі зняволенымі беларускага рэжыму.
Для дзяцей гэта азначала прамы шлях у дзіцячы дом.
Бабуля не здалася і з'ехала ў Польшчу са сваімі ўнукамі. Тут яна сустрэла добрых людзей, якія падтрымалi яе ў новай рэальнасці.
У сваім мінулым жыцці яна вязала кручком і стварыла суполку жанчын, якiя праз вязанне знайшлi працу. Ганна Анатольеўна вырашыла не мяняць сферу сваёй дзейнасці. Цяпер яна вяжа шалікі, накідкі і пальчаткі пад брэндам BABULЯ. Так яе называюць ўнукі. Дарэчы, лагатып BABULЯ быў створаны па іх малюнках. Непасрэдны ўдзел у стварэнні брэнда прыняла Яна Шостак і ініцыятыва "Партызанка", якая дапамагае беларускім актывістам, вымушаным бегчы ад пераследу.
@bel.razam.germany
photo by @yanakaziulia and Hermann Furin @hey_gera
#FreeKanavalava !
#freebelaruswomen