"ZA TUMANAM" коллекция Алёны Штайнке на Berlin Fashion Week

Калекцыя ZA TUMANAM была прадстаўлена на Berlin Fashion Week 19 сакавіка 2022 года. 
Alena Steinke планавала прысвяціць калекцыю жанчынам-палітвязням Беларусі. 

Аднак, у працэсе яе працы пачалася вайна... Таму яна прысвячае гэтую калекцыю жанчынам Беларусі і Украіны.. 


Тэма калекцыі - маці-зямля, жаночы пачатак, які дае жыццё, сілу, абарону, корміць і поіць. Колеры калекцыі характэрныя для беларускага ландшафту: балотны - балоты і хвойныя лясы, сіні - азёры і рэкі, цёмна-чырвоны - сонца, што падымаецца з-за гарызонту. Балота - як міфічная істота, добрая да сваіх (схавае, атуліць) і бязлітасная да чужых, якія прыйшлі з вайной (паглыне, зацягне, знішчыць, перапрацуе).  Туман хутка рассеецца і сонца ўзыдзе. Зямля ажыве, балота пераўтварыцца ў хуткія рэкі з празрыстай вадой.


Тэма партызан і партызанак ідзе паралельнай лініяй: балоты і лясы - прытулак, сховішча і дом для іх. Беларусы працягваюць сваю барацьбу за свабоду - з падполля, з-за мяжы. Зараз яны змагаюцца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўкраінцаў. Выдатны прыклад - група "Партызанка" Яна Шостак  ў Варшаве і іншыя ініцыятывы беларусаў, якія з першых дзен вайны валанцераць на мяжы з Украінай.
Шмат беларусак былі вымушаныя ва Украіну ад рэпрэсій, а зараз змушаны бегчы ад вайны. 


Беларускі жаночы фонд і праект "Мода ў імя свабоды" заклікаюць вас ахвяраваць сродкі на дапамогу беларускім жанчынам з дзецьмі, якія па палітычным матывам апынуліся ва Ўкраіне.


Baltkrievijas Sieviesu atbalsta fonds
IBAN: LV64HABA0551049976369
BIC: HABALV22
З паметкай : Беларускі ва Ўкраіне

#fashionforfreedom #freebelaruswomen 


collection by @alenasteinke
accessories by Marina Furin 
photos by Hermann Furin @hey_gera
support by @bel.razam.germany