Ліна Зядрыга Вару Абуку - актывістка сацыяльнай справядлівасці і правоў жанчын, а таксама намесніца кіраўніка «Платформы нацыянальнага адзінства», галоўнай апазіцыйнай партыі Уганды.
Ліна Зядрыга нарадзілася і вырасла ва Угандзе. Яна скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Макерэрэ ў Кампале з дзвюма ступенямі магістра па правах чалавека і па пытаннях міру і канфліктаў, абараніла доктарскую дысертацыю па юрыспрудэнцыі, мае дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі Гарвардскага ўніверсітэта.
Яе муж прапаў без весткi па палітычных матывах. У Ліны з мужам 8 дзяцей.
У сваім інтэрв'ю Ліна Зядрыга расказвае не толькі аб барацьбе за правы жанчын, пераследах і палітычнай сітуацыі ва Угандзе, але і аб важнасці адукацыi для дзяўчын, спалучэнні прафесійнай дзейнасці і сямейнага жыцця, клопаце жанчыны аб самой сабе. Акрамя таго, Ліна дае канкрэтны рэцэпт барацьбы з дыктатурай.
#timeforwomen
#womanpower #womensolidarity #womenforwomen
Лина Зедрига Вару Абуку - активистка социальной справедливости и прав женщин, а также заместитель главы «Платформы национального единства», главной оппозиционной партии Уганды.
Лина Зедрига родилась и выросла в Уганде. Она окончила юридический факультет Университета Макерере в Кампале с двумя степенями магистра по правам человека и по вопросам мира и конфликтов, защитила докторскую диссертацию по юриспруденции, имеет диплом о высшем юридическом образовании Гарвардского университета.
Ее муж пропал без вести по политическим мотивам. У Лины с мужем 8 детей.
В своем интервью Лина Зедрига рассказывает не только о борьбе за права женщин, преследованиях и политической ситуации в Уганде, но и о важности обучения для девочек, сочетании профессиональной деятельности и семейной жизни, заботе женщины о самой себе. Кроме того, Лина дает конкретный рецепт борьбы с диктатурой.