Знаёмцеся:
Арэшка Уладзімір — суддзя Мінскага абласнога суда, які прадаў сваё сумленне за месца каля карыта.
Да лета 2020 года Арэшка займаў пасаду раённага суддзі ў Слуцку і ў далёкім 2012 годзе ен яшчэ працаваў па сумленні і законе, выносячы апраўдальныя прысуды і адмяняў рашэнні адміністрацыйнай камісіі Слуцкага райвыканкама, якая, напрыклад, прызнала грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча вінаватым.
Але ў пратэстным 2020 трымаючы нос паветры, перакваліфікаваўся ў кішэннага суддзю лукашэнкі, за што і быў аддзячаны цёплым мястэчкам у Мінскім абласным судзе.
Для трыбуналу Арэшка запомніцца вялізнымі прысудамі, менавіта ён за тры тыдні судзілішча прызначыў 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму 37-гадоваму Вячаславу Малейчуку ў траўні 2022.
05.09.22 Вынесены прысуды па «справе змоўшчыкаў»:
Арэшка прызначыў наступныя тэрміны па рэзананснай «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады»:
Фядута Аляксандр - 10 гадоў калоніі
Кастусёў Рыгор - 10 гадоў калоніі
Зянковіч Юрый - 11 гадоў калоніі
Галубовіч Вольга - 2,5 гады калоніі
Краўчук Дзяніс - - 2,5 гады калоніі
Са сваімі злачынствамі Арэшка ўжо зарэзерваваў сабе месца на народным трыбунале! А пакуль яго чакаюць пастаянны страх і усеагульная народная пагарда!
Ахвяры "суддзі" Арэшкі за апошнія 2 гады = палітычна матываваны пераслед:
1) па палітычных крымінальных справах палітасуджаных
a) пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму:
1. Маляйчук Вячаслаў 22 !!! года
b) пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму:
Фядута Аляксандр - 10 гадоў
Кастусёў Рыгор - 10 гадоў
Зянковіч Юрый - 11 гадоў
Галубовіч Вольга - 2,5 гады
Краўчук Дзяніс - - 2,5 гады
Звяртаемся да так званага "суддзі" Арэшкі і патрабуем спыніць здзекі над нявіннымі беларусамі! Вы-злачынец, які выносіць злачынныя прысуды, і будзе адказваць за гэта па ўсёй строгасці закона! Мы, беларускія жанчыны, ніколі не забудзем і не даруем здзекаў і катаванняў нашых суайчынніц і суайчыннікаў і ў будучыні прыцягнем да адказнасці кожнага з такіх "суддзяў", як вы!
Патрабуем неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі!
#ганьбаарэшка #позорорешко #shameаreshka #прыкарытнік
#davedachka #даведачка
#мывсезаписываем #blacklist #sanctions
sources&in media:
18.10.23: Засудзіў Эдуарда Бабарыку і Рыгора Кастусёва. Хто такі суддзя Уладзімір Арэшка? / Памятайма - YouTube