+++195 WOMEN political prisoners in Belarus in custody + 615 WOMEN under partial house arrest+++ 5 MINORS in custody! +++in TOTAL: 1492 political prisoners in custody+++ per 26.07.24

Выберите язык

Ганебны суддзя Брэган Яўген | Shame judge Brehan Yauhen


Брэган Яўген -  працаўнік суду Маскоўскага раёну Берасця. 


31.07.2017 Яўген Брэган прызначаны суддзём суда Баранавічаў, там ён актыўна караў мясцовых апазіцыянераў. Але раптам летам 2020 г. пераводзіцца ў Берасце, у суд Маскоўскага раёну. Тады праваабаронцы казалі, што гэта адмысловае прызначэнне – пад палітычных. І гэта выявілася праўдаю: Брэган стаў лідарам у палітычных выраках, асудзіўшы як мінімум 38 асобаў. І першай такой справай стала справа Аляксандра Бабіча і Міхаіла Шабалюка. За ўдзел у жнівеньскім пратэсце Брэган прысудзіў хлопцам 3,5 і 3 гады калоніі, і пасля гэтага суддзю было ўжо не спыніць.


Брэган судзіў фігурантаў «пінскай справы» і прызначыў велізарныя тэрміны: Сяргею Маўшуку і Аляксандру Цярэшку – 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму; Раману Багнаўцу, Даніілу Богнату, Рыгору Гуньку, Сяргею Ляжэнку, Станіславу Міхайлаву, Вячаславу Рагашчуку, Ігару Салаўю, Артуру Халімончыку – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму; шматдзетнай маці Алене Маўшук – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму; Дэвіду Масціцкаму, Алегу Рубцу, Вячаславу Шалямету – 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.


3 чэрвеня 2021 г. Брэган агучыў вырак пятай групе ў вядомай «карагоднай справе»: Аляксандр Храпко – 1 год і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму; Ілля Палхоўскі – 2 гады «хіміі»; Андрэй Аніскевіч – 1,5 года «хіміі»; Алена Лайко, Галіна Чугунова – 2 гады «хатняй хіміі»; Ігар Вінакураў, Сяргей Ксянжук, Дзмітрый Курганаў, Радзівон Медушэўскі, Андрэй Нямірскі, Сафія Нішт, Кацярына Смірнова, Мікіта Увараў – 1,5 года «хатняй хіміі».

Таксама Брэган прызначыў 2 гады зняволення Паліне Шарэндзе-Панасюк і «хатнюю хімію» рэдактару «Виртуального Бреста» Андрэю Кухарчыку.


Агулам прысудзіў 98 гадоў турмы для палітвязняў. Дзякуючы яму ў турме катуюць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.  «Ён хацеў як мага хутчэй скончыць працэс, не задаваў дадатковых пытанняў, было адчуванне, што ён хоча зняць з сябе адказнасць за тое што робіцца», – узгадвае муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.


Са сваімі злачынствамі Брэган  ўжо зарэзерваваў сабе месца на народным трыбунале (за палітычныя выракі яму пагражае да 10 гадоў зняволення)!


А пакуль яго чакаюць пастаянны страх і ўсеагульная народная пагарда!


Ахвяры "суддзі"  Брэгана з 2020 года

па палітычных крымінальных справах 52 !!! чалавекі:


a) пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму 2 !!! чалавекі:

1. Рубец Алег - 5,5 гадоў

2. Салавей Ігар -  6 гадоў


b) пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 12 !!! чалавек:

1. Багнавец Раман - 6 гадоў

2. Богнат Данііл -  6 гадоў

3. Гунько Рыгор - 6 гадоў

4. Ляжэнка Сяргей - 6 гадоў

5. Масціцкі Дэвід - 5,5 гадоў

6. Маўшук Сяргей - 6,5 гадоў

7. Міхайлаў Станіслаў - 6 гадоў

8. Рагашчук Вячаслаў - 6 гадоў

9. Рудніцкі Канстанцін - 6 гадоў

10. Халімончык Артур - 6 гадоў

11. Цярэшка Аляксандр - 6,5 гадоў

12. Шэлямет Вячаслаў - 5,5 гадоў


с) пазбаўленне волі ў калоніі строгага рэжыму 1 !!! чалавек:

1. Храпко Аляксандр - 1 год і 1 месяц


d) пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму 12 !!! чалавек:

1.   Афанасьеў Аляксей - 1 год

2.   Бабіч Аляксандр - 3,5 гады

3.   Вікхольм Ірына - 1,5 гады

4.   Каралевіч Павел - 1,5 гады

5.   Маўшук Алена - 6 гадоў

6.   Пернікаў Павел - 2 гады

7.   Пракапчук Алег - 1 год

8.   Раманава Аліса - 1 год

9.   Філіпаў Алег - 1,5 гады

10. Шабалюк Міхаіл - 3 гады

11. Шарэнда-Панасюк Паліна - 4 гады

12. Ялцэвіч Вольга - 2 гады


e) арышт 3 !!! чалавекі:

1.   Дарожкін Генадзь  - 3 месяцы

2.   Жукаў Ягор - 3 месяцы

3.   Пратасевіч Андрэй - 3 месяцы


f) абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") 4 !!! чалавекі:

1.   Аніскевіч Андрэй - 1,5 гады

2.   Вінакураў Ігар  - 2,5 гады

3.   Грыневіч Аляксандр - 3 гады

4.   Палхоўскі Ілля - 2 гады


g) абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") 18 !!! чалавек:

1.   Беразюк Сяргей  - 1 год

2.   Варабей Аляксандр  - 1,5 гады

3.   Ксенжук Сяргей  - 1,5 гады

4.   Курганаў Дзмітрый  - 1,5 гады

5.   Кухарчык Андрэй - 1,5 гады

6.   Лойка Алена - 1,5 гады

7.   Медушэўскі Радзівон - 1,5 гады

8.   Мыц Сяргей - 2,5 гады

9.   Міцковіч Сяргей - 2 гады

10. Нямірскі Андрэй  - 1,5 гады

11. Нішт Сафія - 1,5 гады

12. Сарычава Алена - 1,5 гады

13. Смірнова Кацярына - 1,5 гады

14. Смірноў Максім - 2 гады

15. Увараў Мікіта - 1,5 гады

16. Чугунова Галіна - 1,5 гады

17. Шурубейка Уладзімір - 2 гады

18. Яршоў Уладзіслаў - 2 гады


+ Карасцялёў Раман -  вызвалены ад крымінальнай адказнасці


Infos & in media:

08.11.23: З-за яго ў турме катуюць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Хто такі суддзя Брэган? / Памятайма - YouTube

 Звяртаемся да так званага "суддзі" Брэган і патрабуем спыніць здзекі над нявіннымі беларусамі! Вы-злачынца, якая выносіць крававыя прысуды, і будзе адказваць за гэта па ўсёй строгасці закона! Мы, беларускія жанчыны, ніколі не забудзем і не даруем здзекаў і катаванняў нашых суайчынніц і суайчыннікаў і ў будучыні прыцягнем да адказнасці кожнага з такіх "суддзяў", як вы! 


Патрабуем неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі!


We appeal to the so-called "judge" Brehan and demand to stop the bullying of innocent belarusian people! You are a criminal who passes brutal sentences, and will be held accountable for this to the full extent of the law! We, Belarusian women, will never forget or forgive the bullying and torture of our compatriots and in the future we will bring to justice each of the "judges" like you!


We demand the immediate and unconditional release and rehabilitation of all political prisoners and the stop political repressions against people all over Belarus!


#ShameJudges #ShameJudge #Brehan #ГаньбаБрэган #ShameBrehan #blacklist #sanctions #даведачка #davedachka #мыўсезапісваем​


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!