Iнфармацыйна-асветніцкi праект "Правы чалавека - твае правы"
Вы сталі ахвярай катаванняў? Ідзіце ў міліцыю! А куды ісці, калі вы сталі ахвярай катаванняў у міліцыі? У нашым новым відэа - алгарытм дзеянняў пры жорсткім абыходжанні з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Глядзіце наш фільм 11 "Што рабіць, калі вы падвергліся катаванням"
& таксама дэталёвы разбор ніжэй:
Міліцыя прымяняе катаванні зусім беспакарана, а пракуратура заплюшчвае вочы на доказы жорсткага абыходжання. Суды звычайна прымаюць змушаныя прызнанні за чыстую манету і выкарыстоўваюць іх у якасці асновы для абвінаваўчых прысудаў, нягледзячы на неабвержныя доказы таго, што катаванні сталі неад'емнай часткай дзейнага ў Беларусі рэжыму.
Ужыванне катаванняў знішчае людзей, падрывае вяршэнства закону, падрывае сістэму крымінальнага правасуддзя і падрывае давер грамадства да дзяржаўных інстытутаў і дзяржавы, якую яны прадстаўляюць. Але што гэтыя словы значаць для аўтарытарных рэжымаў? Рэжым Лукашэнкі бачыць у гэтым толькі магчымасць выкарыстоўваць катаванні як пакаранне, якое сее страх у грамадстве.
Ці можна знайсці ратаванне і абарону для тых, хто, як Насця, падвергся катаванням ад прадстаўнікоў дзейнай улады? Вядома, зрабіць гэта складана, улічваючы, што той бок, які прымяняе катаванні, наўрад ці будзе сам жа сябе за гэта караць.
Праблема прымянення катаванняў і адсутнасць прававых магчымасцей расследавання такіх сітуацый стала настолькі шырока распаўсюджанай у Беларусі, што ў 2020 г. беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі стварылі Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (сайт: Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі–2020 torturesbelarus2020.org).
Камітэт фіксуе выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання з боку рэжыму, рыхтуе аналітычныя справаздачы і скаргі ў міжнародныя арганізацыі на падставе атрыманых дадзеных і аказвае дапамогу пацярпелым па лініі ўніверсальнай юрысдыкцыі.
Але пра ўсё па парадку. Калі вы падвергнуліся катаванням ці жорсткаму абыходжанню з боку супрацоўнікаў міліцыі і іншых прадстаўнікоў дзейнага рэжыму, першае, што неабходна зрабіць, – зафіксаваць нанесеныя пашкоджанні. Зрабіць гэта можна, звярнуўшыся ў паліклініку, прыватны медыцынскі цэнтр, а таксама зняць на відэа-фота ўсе траўмы. Паведаміце лекару аб сваіх недамаганнях і адчуваннях. Бо цалкам магчымая сітуацыя, калі вонкавых праяў фізічнага гвалту на целе няма, але ёсць пашкоджанні ўнутраных органаў. У гэтым выпадку вас могуць адправіць на дадатковае абследаванне (здаць аналізы, зрабіць рэнтген і інш.). Прасачыце за тым, каб лекар зрабіў падрабязнае апісанне пашкоджанняў, а таксама вашыя скаргі на стан здароўя.
Калі вы разумееце, што вашае самаадчуванне пагаршаецца, - гэта нагода звярнуцца ў медыцынскую ўстанову паўторна. Па-першае, не дапусціць ускладненняў, а, па-другое, гэта можа быць следствам перанесеных вамі катаванняў, што будзе толькі абцяжарваць адказнасць вінаватых.
Наступны крок - зварот у раённае аддзяленне Следчага камітэта з мэтай узбуджэння крымінальнай справы. Аднак, як паказвалася вышэй, і як сведчыць бягучая зводка ад праваабарончых арганізацый, – ніводнай крымінальнай справы па факце прычынення катаванняў з боку праваахоўных органаў не было ўзбуджана. Ваш зварот у Следчы камітэт можа выклікаць рэакцыю ў адказ, за якой можа адбыцца крымінальная або адміністрацыйная справа ў дачыненні да вас. У існуючых абставінах, мы не можам настойваць на рэалізацыі такога кроку, паколькі гэта, у першую чаргу, небяспечна для тых, хто працягвае заставацца ў Беларусі.
Аднак з пазіцыі праваабарончага падыходу такое дзеянне неабходнае для таго, каб афіцыйна зарэгістраваць выпадак парушэння вашых правоў. Што мы тут маем на ўвазе? Следчы Следчага камітэта – чалавек, які з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком дзяржавы (у нашым выпадку, дзейнага рэжыму). У выпадку, калі ад такога чалавека вы атрымліваеце адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, то гэта з'яўляецца пацвярджэннем бяздзейнасці ў сітуацыі парушэння правоў.
Што вы можаце зрабіць яшчэ? Звярнуцца да беларускіх праваабарончых арганізацый, якія аказваюць дапамогу і суправаджэнне ў такіх сітуацыях (Вясна: Контакты (spring96.org). Важна, што вы можаце звярнуцца да праваабаронцаў адразу пасля таго, як падвергліся катаванням, і атрымаць індывідуальную кансультацыю аб плане вашых дзеянняў.
Чым могуць дапамагчы праваабаронцы?
Праваабаронцы апытаюць вас і, зыходзячы з прадстаўленай вамі інфармацыі, дадуць індывідуальны алгарытм дзеянняў. Атрыманая ад вас інфармацыя будзе зафіксаваная і выкарыстоўвацца ў справаздачах, у якасці індывідуальнай скаргі ў міжнародныя камітэты, а таксама можа паслужыць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі.
Гэты тэрмін азначае ідэю аб тым, што любы нацыянальны суд можа пераследваць асоб, якія абвінавачваюцца ва прычыненні цяжкіх злачынстваў, уключаючы злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, генацыд і катаванні.
Навошта гэта патрэбна?
У некаторых краінах адсутнічаюць адэкватныя судовыя сістэмы для судовага пераследу за злачынствы такога маштабу, учыненыя на іх уласнай тэрыторыі. А некаторыя краіны проста не жадаюць іх пераследваць, асабліва калі будуць замяшаныя іх лідэры ці іншыя ўплывовыя асобы.
Сітуацыя знаёмая і для Беларусі. І тут унівэрсальная юрысдыкцыя можа нам дапамагчы. Беларускія праваабаронцы перайшлі ад слоў да дзеянняў, і ўжо ёсць першы кейс, які праходзіць па гэтай працэдуры.
Згаданы механізм азначае, што тыя асобы, якія былі датычныя да ўжывання катаванняў у Беларусі не застануцца беспакаранымі, бо ўніверсальная юрысдыкцыя дазваляе ўзбудзіць справу і распачаць судовы працэс над злачынцамі любой іншай дзяржаве. Крымінальны працэс у парадку ўніверсальнай юрысдыкцыі ўжо распачаты ў Літве, падрыхтоўчая праца вядзецца ў Германіі, Польшчы і Чэхіі.
Важна фіксаваць усе выпадкі прымянення катаванняў!
Звяртайцеся па дапамогу да праваабаронцаў!
Что делать, если вы подверглись пыткам
Милиция применяет пытки совершенно безнаказанно, а прокуратура закрывает глаза на доказательства жестокого обращения. Суды обычно принимают вынужденные признания за чистую монету и используют их в качестве основы для обвинительных приговоров, несмотря на неопровержимые доказательства того, что пытки стали неотъемлемой частью действующего в Беларуси режима.
Применение пыток уничтожает людей, подрывает верховенство закона, подрывает систему уголовного правосудия и подрывает доверие общества к государственным институтам и государству, которое они представляют. Но, что эти слова значат для авторитарных режимов? Режим Лукашенко видит в этом только возможность использовать пытки как наказание, которое сеет страх в обществе.
Можно ли найти спасение и защиту для тех, кто, как Настя, подвергся пыткам от представителей действующей власти? Конечно, сделать это сложно, учитывая, что та сторона, которая применяет пытки, вряд ли будет сама же себя за это наказывать.
Проблема применения пыток и отсутствие правовых возможностей расследования таких ситуаций стала настолько широко распространенной в Беларуси, что в 2020 г. беларуские и иностранные правозащитные организации создали Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси (сайт: https://torturesbelarus2020.org Telegram: https://t.me/torturesbelarus2020 Instagram: https://www.instagram.com/torturesbel/)
Комитет фиксирует случаи пыток и жестокого обращения со стороны режима, готовит аналитические отчеты и жалобы в международные организации на основании полученных данных и оказывает помощь пострадавшим по линии универсальной юрисдикции.
Но обо всем по порядку. Если вы подверглись пыткам или жестокому обращению со стороны сотрудников милиции и других представителей действующего режима, первое, что необходимо сделать – зафиксировать причиненные повреждения. Сделать это можно, обратившись в поликлинику, частный медицинский центр, а также снять на видео-фото все имеющиеся травмы. Сообщите врачу о своих недомоганиях и ощущениях. Ведь вполне возможна ситуация, когда внешних проявлений физического насилия на теле нет, но есть повреждения внутренних органов. В этом случае вас могут отправить на дополнительное обследование (сдать анализы, сделать рентген и пр.). Проследите за тем, чтобы врач сделал подробное описание повреждений, а также ваши жалобы на состояние здоровья.
Если вы понимаете, что ваше самочувствие ухудшается, – это повод обратиться в медицинское учреждение повторно. Во-первых, не допустить осложнений, а, во-вторых, это может быть следствием перенесенных вами пыток, что будет только отягощать ответственность виновных.
Следующий шаг – обращение в районное отделение Следственного комитета с целью возбуждения уголовного дела. Однако, как указывалось выше и как свидетельствует текущая сводка от правозащитных организаций, – ни одного уголовного дела по факту причинения пыток со стороны правоохранительных органов не было возбуждено. Ваше обращение в Следственный комитет может вызвать ответную реакцию, за которой может последовать уголовное или административное дело в отношении вас. В сложившихся обстоятельствах, мы не можем настаивать на реализации такого шага, поскольку это, в первую очередь, небезопасно для тех, кто продолжает оставаться в Беларуси. Однако с позиции правозащитного подхода такое действие необходимо для того, чтобы официально зарегистрировать случай нарушения ваших прав. Что мы здесь имеем ввиду? Следователь Следственного комитета – человек, который является официальным представителем государства (в нашем случае, действующего режима). В случае, если от такого человека вы получаете отказ в возбуждении уголовного дела, то это является подтверждением бездействия в ситуации нарушения прав.
Что вы можете сделать еще? Обратиться к беларуским правозащитным организациям, которые оказывают помощь и сопровождение в таких ситуациях (Вясна: https://spring96.org/ru/news/83141). Важно, что вы можете обратиться к правозащитникам, сразу после того, как подверглись пыткам, и получить индивидуальную консультацию о плане ваших действий.
Чем могут помочь правозащитники?
Правозащитники опросят вас и, исходя из представленной вами информации, предоставят индивидуальный алгоритм действий. Полученная от вас информация будет зафиксирована и использоваться в отчетах, в качестве индивидуальной жалобы в международные комитеты, а также может послужить основанием для возбуждения уголовного дела в рамках универсальной юрисдикции.
Этот термин означает идею о том, что любой национальный суд может преследовать лиц, обвиняемых в совершении тяжких преступлений, включая преступления против человечности, военные преступления, геноцид и пытки.
Зачем это нужно?
В некоторых странах отсутствуют адекватные судебные системы для судебного преследования за преступления такого масштаба, совершенные на их собственной территории. А некоторые страны просто не хотят их преследовать, особенно если будут замешаны их лидеры или другие влиятельные лица.
Ситуация знакомая и для Беларуси. И здесь универсальная юрисдикция может нам помочь. Беларуские правозащитники перешли от слов к действиям, и уже есть первый кейс, который проходит по этой процедуре.
Упомянутый механизм означает, что те лица, которые были причастны к применению пыток в Беларуси не останутся безнаказанными, потому как универсальная юрисдикция позволяет возбудить дело и начать судебный процесс над преступниками любому другому государству. Уголовный процесс в порядке универсальной юрисдикции уже начат в Литве, подготовительная работа ведется в Германии, Польше и Чехии.
Важно фиксировать все случаи применения пыток!
Обращайтесь за помощью к правозащитникам!
Глядзіце таксама | Please also watch our videos:
Фільм 8: Правы чалавека vs Катаванні (ч. 1) (belaruswomen.org)
#Катаванні #немаўчыце #дзейце
#suffered #Torture #StopTorture #DontBeSilent #speak #act
#Пытки #HumanRightsViolation
#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы
Аб праекце: Iнфармацыйна-асветніцкi праект "Правы чалавека - твае правы" (belaruswomen.org)
Юрыдычная дапамога: Праект Фемида (belaruswomen.org)
Атрымаць юрыдычную кансультацыю e-mail: legal@belaruswomen.org
Служба псіхалагічнай дапамогі: Праект Helpline (belaruswomen.org)