Film 5: The Protection of Labour Rights. Reinstatement of Employment

Education Project "Human rights – your rights"


Was your dismissal politically motivated? But you can have the last word. Knowing the law can help you protect yourself. In what way?


Let’s consider together!


Please watch our film "The Protection of Labour Rights.

Reinstatement of Employment"

& see the detailed analysis below


Калі вы лічыце сваё звальненне незаконным і хацелі б аднавіць справядлівасць, вы знаходзіцеся на патрэбнай старонцы. У гэтым артыкуле мы разгледзім алгарытм абскарджання незаконнага звальнення, а таксама дамо некалькі карысных рэкамендацый. А калі вам спатрэбіцца дапамога, то нашыя спецыялісткі пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб садзейнічаць вырашэнню вашай сітуацыі.


У мінулым артыкуле мы разглядалі спыненне працоўных адносін па ініцыятыве наймальніка. Гэта самая частая падстава, з-за якой людзі звяртаюцца ў суд, паколькі далёка не ўсе наймальнікі звальняюць згодна з законам. Што ў нашым выпадку дае падставу для звароту ў суд і, як вынік, чалавек можа быць адноўлены на працы.


Нагадаем, што працоўны дагавор можа быць скасаваны па ініцыятыве наймальніка ў выпадку (арт. 42 ПК):

- ліквідацыі арганізацыі;

- неадпаведнасці работніка займаемай пасадзе служачага або выконваемай працы з прычыны стану здароўя, які перашкаджае працягванню дадзенай работы;

- няяўкі на працу на працягу больш за чатыры месяцы запар з прычыны часовай непрацаздольнасці;

- прагулу або адсутнасці на працы больш за 3 гадзіны на працягу працоўнага дня без уважлівых прычын;

- інш.


Чаму важна ведаць працэдуру звальнення?

Калі мы разумеем, як адбываецца звальненне на той ці іншай падставе, у нас ёсць шанец зафіксаваць парушэнне, якое дапусціў наймальнік, а значыцца, ёсць магчымасць аднаўлення на працы і атрымання кампенсацыі. Разгледзім гэта на прадметных прыкладах.


Прыклад 1. Звальненне па скарачэнні колькасці або штату работнікаў магчымае толькі тады, калі наймальнікам прапаноўвалася работніку/цы іншая праца. Калі наймальнік не выконвае патрабаванне па працаўладкаванні (тут: у значэнні прапановы вакантных месцаў), то гэта з'яўляецца падставай для ўзнаўлення супрацоўнiка/цы на ранейшым працоўным месцы.


Прыклад 2. Калі ў калектыўным дагаворы, пагадненні ўказваецца, што скасаванне працоўнага дагавора ажыццяўляецца са згоды прафсаюза (за выключэннем падстаў, прадугледжаных абз. 3, 7 і 8 п. 7 арт. 42 ПК), а наймальнік яго не атрымаў, то звальненне лічыцца незаконным, і супрацоўнік/ца можа быць адноўлена на ранейшай пасадзе.


Прыклад 3. Вас звольнілі за ўдзел у незаконнай забастоўцы (абз. 8 п. 7 арт. 42 ПК). Але рашэння суда аб тым, што забастоўка была прызнана незаконнай, няма. Гэта з'яўляецца падставай для аднаўлення на працы.


Апроч аднаўлення на працы, суд спаганяе з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагулу. Канешне, на карысць супрацоўніка/цы. Супрацоўнік/ца, у сваю чаргу, мае права заявіць патрабаванне аб кампенсацыі маральнай шкоды, памер якой вызначае суд. Акрамя гэтага, на практыцы сустракаюцца выпадкі, калі аднаўленне на працы немагчыма або немэтазгодна па якіх-небудзь прычынах. У такой сітуацыі наймальнік выплачвае супрацоўніцы кампенсацыю ў памеры дзесяціразовага сярэднямесячнага заробку.


Куды звяртацца па абарону?

У выпадку, калі вы лічыце сваё звальненне незаконным, то першая і адзіная інстанцыя, якая займаецца разглядам дадзенай катэгорыі спраў, - суд. Для гэтага неабходна падрыхтаваць іскавую заяву, у якой выкладзена ваша сітуацыя і вылучаны патрабаванні.


Важны момант: вы вызваляецеся ад судовых выдаткаў па дадзенай катэгорыі спраў, такім чынам, аплачваць дзяржпошліну для звароту ў суд вам не трэба.


Але памятайце, што ў вас ёсць толькі адзін месяц для звароту ў суд. Тэрмін пачынаецца з моманту атрымання вамі копіі загада аб звальненні або працоўнай кніжкі.


Таксама вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу адваката ў складанні іскавай заявы. Гэта права замацавана ў арт. 28 Закона аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.


На жаль, мы не можам прадбачыць зыход справы, але мы можам расказаць вам аб рашэннях, якія можа вынесці суд пасля разгляду справы, звязанай з працоўнымі праваадносінамі:

- адмовіць у задавальненні патрабавання працаўніка аб аднаўленні на ранейшай пасадзе;

- прызнаць звальненне незаконным і абавязаць выплаціць працаўніку кампенсацыю ў памеры 10-разовага сярэднямесячнага заробку;

- аднавіць працаўніка на ранейшым працоўным месцы і абавязаць выплаціць яму сярэдні заробак за час вымушанага прагулу.


Памятайце, што пры аднаўленні на ранейшым працоўным месцы, калі было заяўлена патрабаванне пакрыцця маральнай шкоды (яна была усталявана), яе памер будзе таксама вызначаны судом у рашэнні.


Вядома, зварот у суд - не самае прыемнае мерапрыемства, хай нават гэта і адзінае выйсце ў сітуацыях звальнення. Вынiк справы часам можа быць абсалютна непрадказальны, асабліва ў бягучай беларускай рэчаiснасцi, калі вера ў незалежнасць і аб'ектыўнасць суддзяў страчана. Але калі вы гатовыя абараніць сябе ці блізкіх, якія сутыкнуліся з парушэннем працоўных правоў, мы будзем намагацца вам у гэтым дапамагчы!



 #Dismissal​ #PoliticallyMotivated #WorkRights #LabourRights 

#Rights #Employer #PoliticalOpinion #Discrimination


#ПраваНаПрацу #RightToWork #tradeunion

#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы

#правачеловека #твоиправа 

​​


abt. project: Education Project "Human rights – your rights" (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Free legal assistance:  Project Femida (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Psychological assistance: Psychological Helpline (belaruswomen.org)​​


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!