Film 15: Psychotrauma - Healing Techniques (Part 2)

EN Mental health is as important as physical health. Many people have been stressed or traumatized by the events in recent years.

Try some techniques that will help you recover and feel better!



Please watch our film "Psychotrauma: Healing Techniques", Part 2:


Тэхнікі лячэння пасля траўм


Катаванні і фізічны гвалт - гэта адна з самых крайніх формаў дрэннага абыходжання, якую можа перажыць чалавек. Рэакцыя арганізма на цяжкія акалічнасці - моцны стрэс.


Наступствам моцнага стрэсу можа стаць траўма, што заўсёды дрэнна адбіваецца на псіхіцы. Жыццё пасля такіх падзей падзяляецца на да і пасля. З'яўляецца адчуванне нейкай мяжы, як было раней і як зараз.


У папярэднім фільме мы разабралі механізмы пераадолення траўмаў і паказалі некаторыя практыкаванні самадапамогі. У гэтым фільме мы пакажам яшчэ некалькі практыкаванняў і прыёмаў лячэння пасля траўмаў.


Пасля перанесеных цяжкіх падзей парушаецца адчуванне ўнутранай сілы. Наступныя два практыкаванні дапамогуць вярнуць гэтыя адчуванні.



Гэты практычны прыём патрабуе ўдзелу дваіх: таго, хто аказвае ціск, і таго, хто супрацьстаіць ціску.


Устаньце са сваім партнёрам насупраць адзін аднаго. Палажэнне павінна быць камфортным для вас абодвух.

Калі вы - той, хто аказвае ціск, для пачатку адчуйце, як сіла і моц паднімаюцца з цэнтра вашага цела. Затым пачынайце павольна націскаць рукой на далонь партнёра. Працягвайце націск да таго часу, пакуль захоўваеце раўнавагу і цвёрда стаіце на нагах.

Задача вашага партнёра - быць з вамі і аказваць супраціўленне, неабходнае для таго, каб вы, нібы ў люстэрку, убачылі і адчулі сваю сілу.

Затым памяняйцеся ролямі з партнёрам. Цяпер вы знаходзіцеся ў становішчы "пасіўнага гульца". Адчуйце сілу партнёра, яго ціск, але пры гэтым важна ўсвядоміць і сілу вашага супраціву, адчуць, што яна ў вас ёсць.



Для другога практыкавання вам таксама патрэбен надзейны партнёр.


Устаньце на адлегласці аднаго кроку, абапёршыся адзін на аднаго, як на відэа.

Перш адчуйце, як нарастае адчуванне сувязі ўнутранай энергіі, затым - як нейкая сіла падтрымлівае вас знутры, разліваючыся ўздоўж вашай спіны зверху данізу.

Чалавек, які аказвае ціск на партнёра, самастойна вызначае амплітуду і працягласць сваіх намаганняў, а другі ўдзельнік спарынгу толькі імкнецца аказаць яму адэкватнае супраціўленне, адчуваючы, што ён не бездапаможны.

Пабудзьце і ў той, і ў іншай ролі.



Калі сняцца кашмары і паўтаральныя сны, гэта кажа аб тым, што падсвядомасць не можа пераварыць траўматычны матэрыял. Калі мы спім, падсвядомасць перапрацоўвае тое, што назапасілася за дзень, а калі падзеі занадта моцныя ці іх шмат, наш арганізм можа не спраўляцца з яго перапрацоўкай. Што рабіць? Трэба падсвядомасці дапамагчы пазбавіцца ад грузу.


Гэтаму добра дапамагаюць тэхнікі арт-тэрапіі.


Падумайце, з якімі падзеямі звязаны вашыя кашмары і напішыце апавяданне аб тым, што з вамі адбылося. Пішыце як мага падрабязней з усімі дэталямі.

Малюйце самыя страшныя падзеі, сцэны, малюйце сны. Малюйце як можаце, мастацкі складнік тут не важны. Можна маляваць у выглядзе коміксаў ці ў выглядзе асобных карцін. У канцы намалюйце пазітыўны фінал, як пасля перажытых падзей вы выжылі, справіліся і вярнуліся да нармальнага стану.



Панічныя атакі - таксама частая з'ява пасля перанесеных траўмаў.


Зняць прыступ ці не даць панічнай атацы развіцца дапамогуць некалькі простых правіл.


  • Нармалізацыя дыхання.

Пры пачуцці страху дыханне пачашчаецца, у кроў паступае больш кіслароду, і адбываецца гіпервентыляцыя лёгкіх. Трэба паменшыць колькасць кіслароду, які паступае. У гэтым дапаможа любы пакет - шчыльна прыцісніце яго да рота і носу і дыхайце ў яго, пакуль стан не нармалізуецца. Калі пакета няма пад рукой, складзеце далоні кубачкам і дыхайце ў іх.


  • Актывізацыя органаў пачуццяў.

Даючы мозгу інфармацыю з розных органаў пачуццяў, можна пераключыць яго на апрацоўку атрыманага сігналу, і страх пройдзе сам сабой. Прасцей за ўсё задзейнічаць дотык, напрыклад, умыць твар халоднай вадой.



Гэтыя нескладаныя практыкаванні могуць дапамагчы вам адчуць сябе лепш. Але калі вы адчуваеце, што не спраўляецеся самі, не марудзьце, звярніцеся да спецыялістаў.



У наступным артыкуле мы працягнем тэму практыкаванняў самадапамогі пасля траўмы.






​​


#humanrights   #yourrights   #ProtectYourSelf   #Protection   #Safety   #psychology   #HelplineBWF

#mentalhealth   #mentalhealthsupport   #PsychoTrauma   #trauma   #traumahealing   #MentalHealthMatters 

#Stress   #PTSD   #SelfCare   #mentalhealthawareness   #selfhelp 




via Psychological Helpline (belaruswomen.org)

via Femida (belaruswomen.org)


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!