Select your language

Film 6: Domestic Violence. How to protect yourself? (part 2)

Education Project "Human rights – your rights"


What’s the way out when you face domestic violence? Have no doubt: there are methods to protect yourself or your loved ones! In this video, let’s have a look at the legal mechanisms to deal with the problem.


Please watch our film "Domestic Violence: How to protect yourself?"

& see the detailed analysis below


Хатні гвалт у Беларусі. Куды звяртацца.

Нават калі хатні гвалт не адбываецца з вамі, ці ў вашым блізкім асяроддзі ніхто з гэтым не сутыкаўся, гэтая праблема усё роўна закранае ўсіх у той ці іншай ступені, таму што гвалт уплывае на ўсё грамадства. Але гэта таксама азначае, што кожны і кожная могуць дапамагчы яго спыніць. Калі мы замоўчваем праблему, мы ўвекавечваем недастатковае разуменне і сацыяльныя нормы, якія падтрымліваюць хатні гвалт. Калі мы спыняем гвалт, мы даем магчымасць усім жанчынам, мужчынам і дзецям у поўнай меры ўдзельнічаць у жыцці грамадства, праяўляць і рэалізоўваць сябе свабодна. Вось чаму ад усіх нас залежыць змена культуры, якая зробіць хатні гвалт непрымальным.


У гэтым артыкуле мы пагаворым пра тое, як можна абараніць сябе і сваіх блізкіх, сяброў і сябровак у прававым полі ад гвалту.


У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Аднак ёсць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", які ўсталеўвае індывідуальныя меры прафілактыкі ў дачыненні да асоб, якія ўчынілі гвалт. А таксама вызначае, што такое хатні гвалт. На дадзены момант ен вызначаецца ў заканадаўстве як наўмысныя супрацьпраўныя або амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сэксуальнага характару блізкіх сваякоў, былых мужа і жонкі, грамадзян, якія маюць агульнага дзіця (дзяцей), або іншых грамадзян, якія пражываюць (пражывалі) сумесна і вядуць (вялі) агульную гаспадарку, у адносінах адзін да аднаго, якія прычыняюць фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.


Адказнасць за хатнi гвалт прадугледжана рознымі артыкуламі, як Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), так і крымінальным (КК). Сярод іх артыкулы за наўмыснае прычыненне цялеснага пакалечання і іншыя гвалтоўныя дзеянні або парушэнне ахоўнага прадпісання (арт. 10.1. КаАП); абразу (арт. 10.2. КаАП); дробнае хуліганства (арт. 19.1. КаАП); наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пакалечання (153 КК).


Што рабіць, калі вы сталі ахвярай ці сведкам хатняга гвалту? Куды звяртацца?


1.  Міліцыя

Калі вы хочаце прыцягнуць да адказнасці агрэсара, то гэта можна зрабіць толькі шляхам звароту ў міліцыю. І пажадана гэта зрабіць у найбліжэйшы час пасля ўчыненага злачынства.


Вы можаце звярнуцца:

• вусна па кароткім нумары 102. Па вашым выкліку прыбудзе нарад міліцыі і будзе складзены пратакол вуснай заявы аб учыненым злачынстве.


• асабіста. У гэтым выпадку, вы можаце скласці заяву на месцы або прыйсці ўжо з гатовай заявай, якую супрацоўнік міліцыі абавязаны зарэгістраваць.


І адразу рэкамендацыя:

Пры вусным ці асабістым звароце ў міліцыю прасачыце за тым, каб у пратаколе вуснай заявы або ў вашай заяве было ўказана пра прыцягненне да адказнасці агрэсара (Напрыклад: … крымінальнай, … адміністрацыйнай, … усталяванай законам адказнасці). Гэта важны момант, паколькі калі дзеянне будзе кваліфікаванае як адміністрацыйнае правапарушэнне, напрыклад, то адсутнасць заявы аб прыцягненні да адказнасці з'яўляецца акалічнасцю, якая выключае адміністрацыйны працэс. Іншымі словамі, агрэсара да адказнасці могуць не прыцягнуць, нават калі мела месца правапарушэнне.


Агляд

Важнай крыніцай доказаў выступае пратакол агляду як пацярпелай, так і агрэсара. Накіраванне на агляд неабходна для выяўлення на целе чалавека асобых прыкмет, слядоў адміністрацыйнага правапарушэння, выяўлення стану ап'янення ці іншых уласцівасцяў і адзнак, якія маюць значэнне для справы. Намагайцеся выдачы накіравання, гэта вашае права.


2. Бальніцы/паліклінікі

Пацярпелая можа звярнуцца па аказанне медыцынскай дапамогі, абыходзячы зварот у міліцыю. Лекар зафіксуе яе скаргі, прызначыць абследаванне і аналізы (калі есць патрэба). Фіксацыя інфармацыі аб прычыненых пакалечаннях не з'яўляецца аўтаматычнай падставай для прыцягнення агрэсара да адказнасці. Гэта значыць, што, калі жанчына хоча, каб агрэсар быў пакараны, ёй неабходна звярнуцца ў міліцыю.


3. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАНы)

ТЦСАНы працуюць з шырокім колам асоб у Беларусі. Пацярпелыя ад хатняга гвалту - гэта адна з тых катэгорый, якім можа быць прадстаўлена юрыдычная, псіхалагічная дапамога, а таксама часовы прытулак задарма.


Чаму важна звяртацца ў міліцыю ў сітуацыях хатняга гвалту?

У самым пачатку мы ўзгадвалі Закон аб прафілактыцы правапарушэнняў. Гэтым Законам прадугледжаны індывідуальныя меры прафілактыкі, якія могуць быць прыменены ў тым ліку ў адносінах да асоб, якія прымяняюць гвалт. Трохі падрабязней пра іх.


1. Прафілактычная гутарка - вуснае тлумачэнне агрэсару грамадскай небяспекі здзейсненага правапарушэння, а таксама аб адказнасці за яго.


2. Афіцыйнае папярэджанне - пісьмовае тлумачэнне агрэсару аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў.


3. Прафілактычны ўлік - назіранне за паводзінамі агрэсара з мэтай прадухiлення з яго боку падрыхтоўкі ці здзяйснення правапарушэнняў і аказання на яго прафілактычнага ўздзеяння.


4. Ахоўнае прадпісанне (самая істотная мера з прадугледжаных Законам) - усталяванне агрэсару абавязку і часовых забарон на ўчыненне пэўных дзеянняў.


Ахоўным прадпісаннем агрэсару можа быць забаронена:

- высвятляць месца знаходжання пацярпелай;

- наведваць месцы знаходжання пацярпелай;

- мець зносіны з пацярпелай, у тым ліку па тэлефоне ці праз Інтэрнет;

- распараджацца агульнай сумеснай з пацярпелай уласнасцю.


Ахоўным прадпісаннем агрэсару можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з пацярпелай жылое памяшканне. Забароны і абавязак усталеўваюцца на тэрмін да 15 сутак з моманту аб'яўлення ахоўнага прадпісання агрэсару. Аднак яно можа быць працягнутае да 30 сутак.


Тэрміны прыцягнення агрэсара да адказнасці

На пачатку артыкула мы казалі пра тое, што адказнасць за хатні гвалт прадугледжваецца як адміністрацыйным кодэксам, так і крымінальным. У выпадку, калі мела месца адміністрацыйнае правапарушэнне, то агрэсара можна прыцягнуць да адказнасці не пазней за 2 месяцы з дня ўчынення правапарушэння. Гэты тэрмін пачынаецца з моманту здзяйснення дзеі і да вынясення рашэння суддзёй.


Акрамя гэтага, заўсёды ёсць верагоднасць несвоечасовага накіравання справы ў суд. І гэта цягнула за сабой іх спыненне за сканчэннем тэрміну для накладання адміністрацыйнага спагнання. Іншымі словамі, агрэсара да адказнасці не прыцягвалі.


Менавіта таму мы рэкамендуем звяртацца ў міліцыю ў найбліжэйшы час пасля здзейсненага ў дачыненні да вас гвалту.


У тым выпадку, калі вы адзначалі ў заяве патрабаванне аб прыцягненні агрэсара да крымінальнай адказнасці, але атрымалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, у вас ёсць магчымасць звярнуцца ў міліцыю на працягу 2 месяцаў з заявай аб прыцягненні агрэсара да адміністрацыйнай адказнасці.


Абскарджанне

Калі вы атрымалі пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесеную пасля заканчэння падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні да разгляду (то бок ваша справа не была перададзена ў суд), то яе можна абскардзіць на працягу 15 дзён з дня вынясення такой пастановы.


Калі ваша справа дайшла да суда, і ўжо суд вынес пастанову па справе, з якой вы не згодны па тых ці іншых прычынах, то вы маеце права абскардзіць у вышэйстаячы суд на працягу 10 дзён з дня яго вынясення.


Нагадваем, што вы заўсёды можаце звярнуцца да нас за дадатковай кансультацыяй. Нашы спецыялісткі зробяць усё магчымае, каб дапамагчы вам!



Глядзіце таксама

Некалькі рэкамендацый псіхолага нашага фонду, як супрацьстаяць гвалту ў сям'і. Спадзяёмся, што ў крытычны для сябе момант вы зможаце ўспомніць і скарыстацца некаторымі з іх:

 

#ХатніГвалт #DomesticViolence ​#DomesticAbuse #ProtectYourSelf #Protection #Safety #ДомашнееНасилие


#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы

#правачеловека #твоиправа 

​​


abt. project: Education Project "Human rights – your rights" (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Free legal assistance:  Project Femida (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Psychological assistance: Psychological Helpline (belaruswomen.org)​​


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!