Education Project "Human rights – your rights"
Torture is prohibited by law under any circumstances including armed conflicts. Let's speek abt. it in details.
Please watch our film 8: Human Rights vs Torture
In recent decades, the fight against torture has become a central concern of human rights law. Torture is one of the most serious and widespread violations of human rights in our time.
Today, human rights conventions, both regional and global, say that torture is absolutely prohibited - even in times of emergency or armed conflict - torture is unacceptable and can never be justified. Human rights law has developed many tools to enforce the prohibition of torture. The 1984 Convention against Torture, which Belarus ratified, became the first binding international instrument devoted exclusively to the issue of torture. Nowadays, many governments criminalize torture in their national laws. Thus, they show that they do not accept torture. But what is to be done when the State itself, represented by the current regime, uses torture to weaken any political activity? The answer is in our next video.
За апошнія дзесяцігоддзі барацьба з катаваннямі стала цэнтральнай задачай права правоў чалавека. Першым міжнародным дакументам, які беспасрэдна забараняў «катаванні», была Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека 1948 года (артыкул 5). У 1984 г. Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання 1984 года стала першым абавязковым міжнародным дакументам, прысвечаным выключна барацьбе з адным з самых сур'ёзных і шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека ў наш час. Цікавым уяўляецца той факт, што распрацоўка і прыняцце дадзенай Канвенцыі шмат у чым стала магчымым дзякуючы кампаніі, якую распачалі ў 1973 г. Amnesty International. Amnesty International стала вядома аб катаваннях, якім падвяргаліся "вязні сумлення" і іншыя палітычныя зняволеныя. Гэтая практыка была настолькі распаўсюджаная, што ў рэшце рэшт стала відавочна, што праблему трэба вырашаць. Падрыхтаваны даклад аб катаваннях у 1973 г. выклікаў вялікую агалоску. Наступны крок - прыняцце канкрэтных і практычных дзеянняў. Адным з іх і стала прыняцце Канвенцыі.
Сёння большасць агульных канвенцый па правах чалавека як на рэгіянальным, так і на глабальным узроўні закранаюць праблему катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі. Яны заяўляюць, што катаванні забароненыя абсалютна, - нават падчас надзвычайных сітуацый або ўзброеных канфліктаў - катаванні недапушчальныя. Ніколі нельга апраўдаць катаванне кагосьці, якімі б ні былі акалічнасці.
На базавым узроўні прычына, па якой гэтая забарона з'яўляецца абсалютнай, вельмі простая: катаванні недапушчальныя, таму што яны абражаюць чалавечую годнасць.
Узяўшы разам розныя дагаворы, права на свабоду ад катаванняў уключае наступныя правы і абавязкі:
1) права асобы на абарону дзяржавы ад катаванняў з боку яе прадстаўнікоў;
2) абавязак дзяржавы пераследваць асобы, якія прымяняюць катаванні; а таксама,
3) права асоб не быць вернутымі або выдадзенымі іншай дзяржаве, дзе ім можа пагражаць небяспека прымянення катаванняў.
Канвенцыя супраць катаванняў вызначае тры элементы, якія ў сукупнасці складаюць катаванне:
1) наўмыснае прычыненне моцнай болі або пакут;
2) з пэўнай мэтай, напрыклад, для атрымання інфармацыі; і
3) па ініцыятыве або са згоды, або маўклівай згоды дзяржаўных органаў
Катаванні могуць выяўляцца ў (фізічная праява) збіцці, ужыванні электрычнага току, удушшы, пазбаўленні сну, сэксуальным гвалце, (псіхалагічная праява) ізаляцыі, пагрозах, імітацыі пакарання, прыніжэннях і інш.
Права правоў чалавека распрацавала мноства інструментаў для забеспячэння захавання забароны на катаванні. Канвенцыя супраць катаванняў 1984 года, якую Беларусь ратыфікавала, а значыцца, прыняла абавязацельствы па выкананні, уяўляе сабой прыклад усяго дыяпазону магчымасцей:
- абавязацельства дзяржаў-удзельніц даваць на рэгулярнай аснове "справаздачы аб мерах, якія яны прынялі для выканання сваіх абавязацельстваў па дадзенай Канвенцыі". Гэта дае Камітэту супраць катаванняў магчымасць уступіць у дыялог з урадам і публічна крытыкаваць яго, калі гэта неабходна для паляпшэння сітуацыі.
- дазваляе Камітэту даследаваць выпадкі сістэматычных парушэнняў і, са згоды адпаведнай дзяржавы-ўдзельніцы, ажыццяўляць выезды на месцы.
Расследаванні сістэматычных парушэнняў забароны на катаванні (уключаючы наведванні адпаведных краін) таксама праводзяцца Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб катаваннях і іншымі дакладчыкамі і працоўнымі групамі, якія прызначаюцца Камісіяй ААН па правах чалавека, якія павінны паведамляць аб заявах аб катаваннях і іх высновах.
Нарэшце, Канвенцыя супраць катаванняў прадугледжвае магчымасць падачы міждзяржаўных і індывідуальных скарг.
Як адзначалася вышэй, забарона катаванняў таксама патрабуе ад урадаў прыняцця мер па прадухіленні катаванняў і пакаранні за іх, і многія дзяржавы крыміналізуюць катаванні ў сваіх нацыянальных законах. Але, што рабіць, калі сама дзяржава ў асобе дзейнага рэжыму дазваляе сабе выкарыстоўваць катаванні ў мэтах паслаблення грамадзянскай і палітычнай актыўнасці? Ці можна абараніць сябе і як справіцца з тым, калі вы сталі ахвярай катаванняў? Пра гэта мы пагаворым у нашым наступным артыкуле.
Глядзіце таксама | Please also watch our video:
НЕ катаванням ў Беларусі | STOP Torture in Belarus (belaruswomen.org)
#Катаванні #Torture #StopTorture #Пытки #HumanRightsViolation
#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы
#правачеловека #твоиправа
abt. project: Education Project "Human rights – your rights" (belaruswomen.org)
You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org
Free legal assistance: Project Femida (belaruswomen.org)
You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org
Psychological assistance: Psychological Helpline (belaruswomen.org)