Film 9: Is it possible not to pay the state fees

Education Project "Human rights – your rights"

 

Did you know that the document of parents’ consent to take the child abroad can be made without paying notary costs?

 

Our new video is giving details about this and other opportunities to save your money on state fees.


Please watch our film 10: Is it possible not to pay the state fees


Часта наш намер звярнуцца ў суд ці ў іншы дзяржаўны орган за абаронай парушанага права або здзяйсненнем якой-небудзь адміністрацыйнай працэдуры абмяжоўваецца нашымі фінансавымі магчымасцямі. Аформіць пашпарт, зрабіць дублікат пасведчання, падаць іскавую заяву і многія іншыя дзеянні каштуюць грошай. Кошт, як правіла, прывязаны да базавай велічыні, якая мае тэндэнцыю на павышэнне з года ў год, а грошай у людзей больш не становіцца.


У гэтым матэрыяле мы б хацелі падзяліцца з вамі сітуацыямі, калі закон вызваляе ад выплаты дзяржаўнай пошліны (цалкам або часткова), а таксама разгледзім сітуацыі, у якіх выпадках вы можаце прэтэндаваць на такое вызваленне, нават калі сітуацыя наўпрост не прапісана ў законе.


Ільготы па дзяржаўнай пошліне

У нашых артыкулах мы ўжо ўзгадвалі выпадкі, калі некаторыя катэгорыі грамадзян маюць ільготы па дзяржаўнай пошліне. Гэта значыць, што яны вызваленыя ад яе выплаты, што ў значнай ступені можа паўплываць, напрыклад, на рашэнне звароту ў суд. А гэты факт, ужо "змякчае" бар'ер па доступе да суда. З поўным пералікам такіх выпадкаў можна азнаёміцца ​​ў арт. 285 Падатковага Кодэкса, ну а мы адзначым толькі некаторыя з іх:

- за разгляд іскавых заяў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў;

- у сітуацыях спагнання аліментаў (іскавая і загадная вытворчасці);

- за разгляд заяў (у іскавай або загаднай вытворчасці) аб спагнанні платы за выкананую работу, аказаную паслугу, створаны аб'ект інтэлектуальнай уласнасці па грамадзянска-прававых дагаворах;

- за разгляд іскавых заяў аб абароне правоў спажыўцоў;

- за разгляд індывідуальных працоўных спрэчак;

- скаргаў на:

• затрыманне, прымяненне меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту або падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай, хатняга арышту, а таксама на адміністрацыйнае затрыманне чалавека, у дачыненні да якога вядзецца адміністрацыйны працэс;

• пастановы, вынесеныя ў выніку праверкі законнасці і абгрунтаванасці прымянення затрымання, узяцця пад варту, хатняга арышту або падаўжэння тэрміну ўтрымання пад вартай, хатняга арышту;

• пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, якія не ўступілі ў законную сілу.


Цяпер да спраў больш прыземленых. Вы вырашылі адправіць дзіця за мяжу, але сутыкнуліся з тым, што патрабуецца дазвол ад бацькоў. Вядома, можна збегаць да натарыуса, заплаціць за складанне згоды і яго запэўненне. А можна схадзіць у аддзел па грамадзянстве і міграцыі і аформіць яго бескаштоўна.


Калі вы, прагледзеўшы спіс, зразумелі, што не падпадаеце ні пад адну катэгорыю, то дзелімся з вамі наступнай інфармацыяй.


Мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права поўнасцю або часткова вызваляць ад дзяржаўнай пошліны, якая залічваецца ў мясцовы бюджэт, асоб, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (але толькі калі гэта не звязана з прадпрымальніцкай дзейнасцю). Што гэта значыць? Напрыклад, вам трэба звярнуцца ў суд або любы іншы орган з мэтай вырашэння якога-небудзь пытання. Аднак тэрмін вашага пашпарта пратэрмінаваны, ці дакумент быў страчаны.

Вы разумееце, што афармленне новага дакумента ўляціць вам у капейку, але ад яго наяўнасці залежыць вырашэнне іншай вашай праблемы (напрыклад, вам трэба ўсталяваць інваліднасць і атрымаць дапамогу). Афармленне новага пашпарта не толькі фінансава накладна для вас менавіта ў гэтым месяцы, а ў прынцыпе істотна б'е па вашаму гаманцу. У такой сітуацыі вы можаце звярнуцца ў адміністрацыю свайго раёна (калі вы пражываеце ў горадзе, падзеленым на афіцыйныя адміністрацыі, напрыклад, Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска), выканкам ці райвыканкам. Звяртацца трэба пісьмова на імя Старшыні.


У заяве апішыце сваю сітуацыю, прыкладзiце дакументы, якія пацвярджаюць вашае фінансавае становішча, і пакажыце, ў чым менавіта вы маеце патрэбу: частковым або поўным вызваленні ад дзяржаўнай пошліны. Прававой падставай ў гэтым выпадку з'яўляецца артыкул 291 Падатковага Кодэкса.


Іншая сітуацыя. Адной з умоў разгляду заявы судом з'яўляецца аплата дзяржаўнай пошліны. Без аплаты дзяржпошліны суд пакіне дакумэнты без разгляду.


Разам з тым, згодна з п. 2 арт. 291 Падатковага кодэкса суд (за выключэннем эканамічных) мае права поўнасцю або часткова вызваліць ад дзяржаўнай пошліны па судовых справах асоб зыходзячы з іх маёмаснага становішча па аб'ектах абкладання дзяржаўнай пошлінай, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэта значыць, што, калі вы знаходзіцеся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, і вам трэба звярнуцца ў суд, вы можаце звярнуцца ў суд з заявай аб поўным ці частковым вызваленні ад дзяржаўнай пошліны.


Для гэтага неабходна:

1. Напісаць заяву аб поўным (частковым) вызваленні ад выплаты дзяржпошліны і прыкласці да іскавай заявы, якая падаецца.

2. Прыкласці да заявы дакументы, якія пацвярджаюць маёмаснае і фінансавае становішча (напрыклад, даведка аб даходах, аб адсутнасці ва ўласнасці нерухомасці і інш.).


Адзначым, што як у выпадку з мясцовымі органамі ўлады, так і з судом, гэта толькі права гэтых органаў, а не абавязак. Гэта значыць, што дзяржаўныя органы могуць і адмовіць вам у вызваленні.


Мы, ў сваю чаргу, рэкамендуем выкарыстоўваць любыя магчымасці дзейнага заканадаўства, якія даюць тыя ці іншыя льготы і (або) магчымасці. Магчыма, менавіта беніфіт у фінансавай частцы вам дапаможа прыняць правільнае рашэнне ці вырашыць даўно набалелае пытанне. Ну, а калі ў вас узнікнуць пытанні, вы заўсёды можаце звярнуцца да нас.

Можно ли не платить госпошлину


Зачастую наше намерение обратиться в суд или в другой государственный орган за защитой нарушенного права или совершением какой-либо административной процедуры ограничивается нашими финансовыми возможностями. Оформить паспорт, сделать дубликат свидетельства, подать исковое заявление и многие другие действия стоят денег. Стоимость, как правило, привязана к базовой величине, которая имеет тенденцию на повышение из года в год, а денег у людей больше не становится.

В этом материале мы бы хотели поделиться с вами ситуациями, когда закон освобождает от уплаты государственной пошлины (полностью или частично), а также рассмотрим ситуации, в каких случаях вы можете претендовать на такое освобождение, даже если ситуация прямо не прописана в законе.


Льготы по государственной пошлине

В наших статьях мы уже упоминали случаи, когда некоторые категории граждан имеют льготы по государственной пошлине. Это значит, что они освобождены от ее уплаты, что в значительной степени может повлиять, к примеру, на решение обращения в суд. А этот факт, уже «смягчает» барьер по доступу к суду. С полным перечнем таких случаев можно ознакомиться в ст. 285 Налогового Кодекса, ну а мы отметим только некоторые из них:

- за рассмотрение исковых заявлений о лишении родительских прав;

- в ситуациях взыскания алиментов (исковое и приказное производства);

- за рассмотрение заявлений (в исковом или приказном производстве) о взыскании платы за выполненную работу, оказанную услугу, созданный объект интеллектуальной собственности по гражданско-правовым договорам;

- за рассмотрение исковых заявлений о защите прав потребителей;

- за рассмотрение индивидуальных трудовых споров;

- жалоб на:

  • задержание, применение меры пресечения в виде заключения под стражу, домашнего ареста или продление срока содержания под стражей, домашнего ареста, а также на административное задержание человека, в отношении которого ведется административный процесс;
  • постановления, вынесенные в результате проверки законности и обоснованности применения задержания, заключения под стражу, домашнего ареста или продления срока содержания под стражей, домашнего ареста;
  • не вступившие в законную силу постановления о наложении административного взыскания в виде административного ареста.


Теперь к делам более приземленным. Вы решили отправить ребенка за границу, но столкнулись с тем, что требуется разрешение от родителей. Конечно, можно сбегать к нотариусу, заплатить за составление согласия и его заверение. А можно сходить в отдел по гражданству и миграции и оформить его бесплатно.


Если вы, просмотрев список, поняли, что не подпадаете ни под одну категорию, то делимся с вами следующей информацией.

Местные Советы депутатов или по их поручению исполнительные и распорядительные органы имеют право полностью или частично освобождать от государственной пошлины, зачисляемой в местный бюджет, лиц, находящихся в трудной жизненной ситуации (но только если это не связано с предпринимательской деятельностью). Что это значит? К примеру, вам нужно обратиться в суд или любой другой орган с целью решения какого-либо вопроса. Однако срок вашего паспорта просрочен, или документ был утрачен. Вы понимаете, что оформление нового документа влетит вам в копейку, но от его наличия зависит разрешение другой вашей проблемы (к примеру, вам нужно установить инвалидность и получить пособие). Оформление нового паспорта не только финансово накладно для вас именно в этом месяце, а в принципе существенно бьет по вашему кошельку. В такой ситуации, вы можете обратиться в администрацию своего района (если вы проживаете в городе, поделенном на официальные администрации, например, Администрация Октябрьского района г. Минска), исполком или райисполком. Обращаться необходимо письменно на имя Председателя. В заявлении опишите свою ситуацию, приложите документы, которые подтверждают ваше финансовое положение, и укажите, в чем именно вы нуждаетесь: частичном или полном освобождении от государственной пошлины. Правовым основанием в этом случае является статья 291 Налогового Кодекса.


Другая ситуация. Одним из условий рассмотрения заявления судом, является оплата государственной пошлины. Без оплаты госпошлины суд оставит документы без рассмотрения. Вместе с тем, в соответствии с п. 2 ст. 291 Налогового кодекса суд (за исключением экономических) вправе полностью или частично освободить от государственной пошлины по судебным делам лиц исходя из их имущественного положения по объектам обложения государственной пошлиной, не связанным с осуществлением предпринимательской деятельности. Это значит, что, если вы находитесь в затруднительной финансовой ситуации, и вам нужно обратиться в суд, вы можете обратиться в суд с заявлением о полном или частичном освобождении от государственной пошлины.

Для этого необходимо:

1. Написать заявление об полном (частичном) освобождении от уплаты госпошлины и приложить к исковому заявлению, которое подается.

2. Приложить к заявлению документы, подтверждающие имущественное и финансовое положение (к примеру, справка о доходах, об отсутствии в собственности недвижимости и пр.).

Отметим, что как в случае с местными органами власти, так и с судом, это только право этих органов, а не обязанность. Это значит, что государственные органы могут и отказать вам в освобождении. Мы, в свою очередь, рекомендуем использовать любые возможности действующего законодательства, которые предоставляют те или иные льготы и(или) возможности. Возможно, именно бенифит в финансовой части вам поможет принять правильное решение или решить давно наболевший вопрос. Ну, а если у вас возникнут вопросы, вы всегда можете обратиться к нам.

Is it possible not to pay the state fee


For some people paying the state fee can be very burdensome.


In this article we would like to share the possibilities of legally saving your money on state fees.


For instance, you need a legal permission for your child to travel abroad. Most people pay their money to a notary to have it, but it can also be done for free at the Citizenship and Migration Department.


Sometimes you can apply for full or partial exemption from the state fee if you find yourself in a difficult financial situation.


Maybe our advice will help you make the right decision or solve a long-standing problem. Don’t hesitate to contact us if you have any questions.


 Did you know that the document of parents’ consent to take the child abroad can be made without paying notary costs? Our new video is giving details about this and other opportunities to save your money on state fees.

 #Пошліна #Падаткі #Ільготы #StateFees

#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы

#правачеловека #твоиправа ​​



abt. project: Education Project "Human rights – your rights" (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Free legal assistance:  Project Femida (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Psychological assistance: Psychological Helpline (belaruswomen.org)​​


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!