Film 11: What To Do If You Have Suffered Torture / Human Rights vs Torture part 2

Education Project "Human rights – your rights"


Have you suffered torture? Go to the police! What if you have suffered torture in the police? Watch our new video to find out the step-by-step instruction when dealing with the abuse of force by law enforcement officials


Please watch our film 11:  What To Do If You Have Suffered Torture


The police use torture with impunity. The prosecutor’s office and the Court easily accept forced confessions as a basis for convictions. Torture has become an integral part of the regime in Belarus. Torture destroys people, undermines the rule of law, undermines the system.


The problem of torture and the lack of legal ways to investigate such situations became so widespread in Belarus that in 2020 Belarusian and foreign human rights organizations established the International Committee for the Investigation of Torture in Belarus


The article gives instructions what to do if you have suffered torture.


It is important to record all cases of torture!

None can be ignored or forgiven

Міліцыя прымяняе катаванні зусім беспакарана, а пракуратура заплюшчвае вочы на ​​доказы жорсткага абыходжання. Суды звычайна прымаюць змушаныя прызнанні за чыстую манету і выкарыстоўваюць іх у якасці асновы для абвінаваўчых прысудаў, нягледзячы на ​​неабвержныя доказы таго, што катаванні сталі неад'емнай часткай дзейнага ў Беларусі рэжыму.


Ужыванне катаванняў знішчае людзей, падрывае вяршэнства закону, падрывае сістэму крымінальнага правасуддзя і падрывае давер грамадства да дзяржаўных інстытутаў і дзяржавы, якую яны прадстаўляюць. Але што гэтыя словы значаць для аўтарытарных рэжымаў? Рэжым Лукашэнкі бачыць у гэтым толькі магчымасць выкарыстоўваць катаванні як пакаранне, якое сее страх у грамадстве.


Ці можна знайсці ратаванне і абарону для тых, хто, як Насця, падвергся катаванням ад прадстаўнікоў дзейнай улады? Вядома, зрабіць гэта складана, улічваючы, што той бок, які прымяняе катаванні, наўрад ці будзе сам жа сябе за гэта караць.


Праблема прымянення катаванняў і адсутнасць прававых магчымасцей расследавання такіх сітуацый стала настолькі шырока распаўсюджанай у Беларусі, што ў 2020 г. беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі стварылі Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (сайт: Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі–2020 torturesbelarus2020.org).


Камітэт фіксуе выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання з боку рэжыму, рыхтуе аналітычныя справаздачы і скаргі ў міжнародныя арганізацыі на падставе атрыманых дадзеных і аказвае дапамогу пацярпелым па лініі ўніверсальнай юрысдыкцыі.


Але пра ўсё па парадку. Калі вы падвергнуліся катаванням ці жорсткаму абыходжанню з боку супрацоўнікаў міліцыі і іншых прадстаўнікоў дзейнага рэжыму, першае, што неабходна зрабіць, – зафіксаваць нанесеныя пашкоджанні. Зрабіць гэта можна, звярнуўшыся ў паліклініку, прыватны медыцынскі цэнтр, а таксама зняць на відэа-фота ўсе траўмы. Паведаміце лекару аб сваіх недамаганнях і адчуваннях. Бо цалкам магчымая сітуацыя, калі вонкавых праяў фізічнага гвалту на целе няма, але ёсць пашкоджанні ўнутраных органаў. У гэтым выпадку вас могуць адправіць на дадатковае абследаванне (здаць аналізы, зрабіць рэнтген і інш.). Прасачыце за тым, каб лекар зрабіў падрабязнае апісанне пашкоджанняў, а таксама вашыя скаргі на стан здароўя.


Калі вы разумееце, што вашае самаадчуванне пагаршаецца, - гэта нагода звярнуцца ў медыцынскую ўстанову паўторна. Па-першае, не дапусціць ускладненняў, а, па-другое, гэта можа быць следствам перанесеных вамі катаванняў, што будзе толькі абцяжарваць адказнасць вінаватых.


Наступны крок - зварот у раённае аддзяленне Следчага камітэта з мэтай узбуджэння крымінальнай справы. Аднак, як паказвалася вышэй, і як сведчыць бягучая зводка ад праваабарончых арганізацый, – ніводнай крымінальнай справы па факце прычынення катаванняў з боку праваахоўных органаў не было ўзбуджана. Ваш зварот у Следчы камітэт можа выклікаць рэакцыю ў адказ, за ​​якой можа адбыцца крымінальная або адміністрацыйная справа ў дачыненні да вас. У існуючых абставінах, мы не можам настойваць на рэалізацыі такога кроку, паколькі гэта, у першую чаргу, небяспечна для тых, хто працягвае заставацца ў Беларусі.


Аднак з пазіцыі праваабарончага падыходу такое дзеянне неабходнае для таго, каб афіцыйна зарэгістраваць выпадак парушэння вашых правоў. Што мы тут маем на ўвазе? Следчы Следчага камітэта – чалавек, які з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком дзяржавы (у нашым выпадку, дзейнага рэжыму). У выпадку, калі ад такога чалавека вы атрымліваеце адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, то гэта з'яўляецца пацвярджэннем бяздзейнасці ў сітуацыі парушэння правоў.


Што вы можаце зрабіць яшчэ? Звярнуцца да беларускіх праваабарончых арганізацый, якія аказваюць дапамогу і суправаджэнне ў такіх сітуацыях (Вясна: Контакты (spring96.org). Важна, што вы можаце звярнуцца да праваабаронцаў адразу пасля таго, як падвергліся катаванням, і атрымаць індывідуальную кансультацыю аб плане вашых дзеянняў.


Чым могуць дапамагчы праваабаронцы?

Праваабаронцы апытаюць вас і, зыходзячы з прадстаўленай вамі інфармацыі, дадуць індывідуальны алгарытм дзеянняў. Атрыманая ад вас інфармацыя будзе зафіксаваная і выкарыстоўвацца ў справаздачах, у якасці індывідуальнай скаргі ў міжнародныя камітэты, а таксама можа паслужыць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі.


Гэты тэрмін азначае ідэю аб тым, што любы нацыянальны суд можа пераследваць асоб, якія абвінавачваюцца ва прычыненні цяжкіх злачынстваў, уключаючы злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, генацыд і катаванні.


Навошта гэта патрэбна?

У некаторых краінах адсутнічаюць адэкватныя судовыя сістэмы для судовага пераследу за злачынствы такога маштабу, учыненыя на іх уласнай тэрыторыі. А некаторыя краіны проста не жадаюць іх пераследваць, асабліва калі будуць замяшаныя іх лідэры ці іншыя ўплывовыя асобы.


Сітуацыя знаёмая і для Беларусі. І тут унівэрсальная юрысдыкцыя можа нам дапамагчы. Беларускія праваабаронцы перайшлі ад слоў да дзеянняў, і ўжо ёсць першы кейс, які праходзіць па гэтай працэдуры.


Згаданы механізм азначае, што тыя асобы, якія былі датычныя да ўжывання катаванняў у Беларусі не застануцца беспакаранымі, бо ўніверсальная юрысдыкцыя дазваляе ўзбудзіць справу і распачаць судовы працэс над злачынцамі любой іншай дзяржаве. Крымінальны працэс у парадку ўніверсальнай юрысдыкцыі ўжо распачаты ў Літве, падрыхтоўчая праца вядзецца ў Германіі, Польшчы і Чэхіі.


Важна фіксаваць усе выпадкі прымянення катаванняў!

Звяртайцеся па дапамогу да праваабаронцаў!



Глядзіце таксама | Please also watch our videos:


Film 8: Human Rights vs Torture (part 1) (belaruswomen.org)



 #suffered #Torture #StopTorture #DontBeSilent #speak #act

 #Катаванні #немаўчыце #дзейце
#Пытки #HumanRightsViolation
#humanrights #yourrights #правычалавека #тваеправы 

​​

abt. project: Education Project "Human rights – your rights" (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Free legal assistance:  Project Femida (belaruswomen.org)

You can obtain legal advice by writing to us at e-mail: legal@belaruswomen.org

Psychological assistance: Psychological Helpline (belaruswomen.org)​​


# Post Tags

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!

Women political prisoners in Belarus

Your contribution helps to make human rights violations public and to provide humanitarian aid.

Thank you very much for your support!